Знайсці
09.11.2019 / 23:4240РусŁacБел

У Пецярбургу вядомага гісторыка-рэканструктара злавілі з адрэзанымі дзявочымі рукамі

Забітая і яе каханак-рэканструктар. Фота 47news.ru.

У Пецярбургу з ракі Мойкі раніцай 9 лістапада дасталі мужчыну з «дзвюма адчлененымі жаночымі рукамі», паведаміў Следчы камітэт Расіі.

Мужчына выявіўся 63-гадовым гісторыкам, дацэнтам Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта (СПбГУ) Алегам Сакаловым. Адрэзаныя рукі выявілі ў яго заплечніку, там жа знайшлі траўматычны пісталет. 

Сакалоў спрабаваў ўтапіць заплечнік з рукамі недалёка ад свайго дома. А калі заплечнік не патануў, нецвярозы гісторык скочыў у раку сам, каб давяршыць справу. Яго заўважыў таксіст, які праязджаў побач. Таксіст выклікаў выратавальнікаў. Сакалова шпіталізавалі ў Марыінскую бальніцу з пераахалоджаннем, яго стан ацэньваецца як цяжкі.

Пасля затрымання Сакалова вадалазы знайшлі на дне Мойкі чорныя пакеты з нагамі забітай жанчыны.

Пры ператрусе ў кватэры Сакалова знайшлі жаночае цела, адрэзаную галаву і скрываўленую пілу. Расійскія СМІ паведамляюць, што забітая 24-гадовая выпускніца СПбГУ была вучаніцай Сакалова і жыла з ім.

Сакалоў лічыцца адным з пачынальнікаў руху вайскова-гістарычных рэканструктараў у Расіі. Ён спецыялізаваўся на перыядзе пачатку ХІХ ст. і падчас рэканструкцый іграў ролю Напалеона.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930