Знайсці
09.11.2019 / 16:0712РусŁacБел

Nexta: Як разнастаіць жыццё тых, хто разбіў апаратуру, трэба яшчэ падумаць

Як ацэньвае ўчорашнюю акцыю на плошчы Свабоды ў Мінску яе ініцыятар — блогер Nexta? З такім пытаннем «Наша Ніва» звярнулася да яго праз Тэлеграм.

«Матэрыял «Нашай Нівы» з аналізам сваёй вулічнай акцыі я, вядома, чытаў, і ніяк не магу з ім пагадзіцца, — напісаў нам Nexta. —

Па-першае, тое, што на сустрэчу прыйшло ад 500 да 1000 чалавек, зусім не азначае, што столькі ж яе і бачыла. Жывыя эфіры з мерапрыемства вялі тэлеканал «Белсат» і радыё «Свабода». Гэтыя стрымы ў агульнай суме глядзелі каля 150 тысяч унікальных карыстальнікаў. Усе яны пераканаліся ў тым, што акцыя, калі не лічыць інцыдэнту з разбітай калонкай і зламаным кардонным «мной», абышлася без затрыманняў і збіцця.

Па-другое, важная сама атмасфера мерапрыемства. Стрым яе ў поўнай меры перадаць не можа, аднак, як мне распавядаюць ўдзельнікі, там лунаў дух свабоды. А галоўнае — завязваліся новыя знаёмствы і кантакты, ужо не віртуальныя. У наш час канапавых воінстваў, пасля 25 гадоў страху, гэта дарагога варта. Можна лічыць гэта першым этапам канвертацыі віртуальнай арміі прыхільнікаў перамен у рэальную. І ўсё ў нас удасца. Трэба пачынаць з малога. З сябе.

Нарэшце, па-трэцяе, неабходна рабіць папраўку на час і сілы, якія былі адведзены на падрыхтоўку акцыі. Шматтысячныя акцыі рыхтуюцца некалькі месяцаў, а ў мяне было крыху менш за тыдзень. Такі вынік за гэтак абмежаваны час перасягнуў мае чаканні. Тым больш, што ўлады вельмі спалохаліся нашага мірнага сходу: шматлікіх блогераў прэвентыўна затрымлівалі, нагналі аўтазакаў і «інтэлігентаў» у цывільным, паставілі трактар ​​і свае пікеты, канфіскавалі апаратуру і праектары. 80 % арганізацыйных момантаў з-за гэтага праваліліся. Лёгка кляйміць і крытыкаваць, калі ўсяго 10 чалавек дапамагалі гэта рабіць. Тым не менш, акцыя ўдалася.

Такога ж меркавання, дарэчы, прытрымліваюцца і самі ўдзельнікі акцыі. Цяпер яны пішуць мноства паведамленняў з падзякай за яе правядзенне. Такі вопыт выявіўся адназначна пазітыўны — і для мяне, і для аднадумцаў», — напісаў «Нашай Ніве» Nexta.

Як вы ацэньваеце тое, што вам разбілі апаратуру? І як гэта паўплывае на вашу далейшую тактыку? — спыталі мы.

«Па-першае, у мяне ўжо ёсць нямала фота і відэа з тварамі тых, хто гэтую апаратуру разбіваў. Калі іх апублікаваць на 170-тысячную аўдыторыю, іх апазнаюць на працягу некалькіх хвілін. А як далей разнастаіць іх жыццё — трэба яшчэ падумаць. магчыма, уладальнік разбітай калонкі будзе дзейнічаць па законе і напіша ў міліцыю заяву аб хуліганстве і наўмысным знішчэнні маёмасці. А магчыма, мы проста апублікуем іх асабістыя дадзеныя на тую ж аўдыторыю і паглядзім, што атрымаецца.

На далейшую тактыку гэта паўплывае ужываннем розных тэхнічных хітрыкаў. Напрыклад, мне ўжо падказалі рашэнне з малагабарытнымі партатыўнымі калонкамі (іх можна прынесці некалькі дзясяткаў), якія аб'ядноўваюцца ў супольную сетку па Bluetooth. Атрымліваецца гучна і не занадта дорага, а змагацца — бессэсоўна», — мяркуе Nexta.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930