Знайсці
09.11.2019 / 16:4826РусŁacБел

Фільм пра геяў выклікаў пратэсты ў Грузіі. І атрымаў узнагароду на мінскім «Лістападзе»

Амаль тры дзясяткі чалавек былі затрыманыя ў Тбілісі і Батумі на акцыях пратэсту супраць паказу француска-швэдзка-грузінскага фільма «А потым мы танчылі», піша «Радыё Свабода». А 8 лістапада фільм «А потым мы танчылі» атрымаў на Менскім міжнародным кінафэстывалі «Лістапад» прыз за найлепшую мужчынскую ролю, якую выканаў Леван Гелбахіяні. І быў адным з фаварытаў глядацкага галасаваньня.

Прэтэсты каля Amirani Cinema ў Тбілісі 8 лістапада

У грузінскіх кінатэатрах упершыню паказалі нашумелы фільм швэдзкага рэжысэра грузінскага паходжаньня Левана Акіна.

Натоўп каля кінатэатру ў Тбілісі

Стужка прысьвечана гісторыі каханьня двух грузінскіх танцораў — выканаўцаў нацыянальных танцаў.

Ён вылучаны на «Оскара» і атрымлівае міжнародныя ўзнагароды на фэстывалях, але ў Грузіі, дзе разгортваецца сюжэт фільма, прэм’ера выклікала абурэньне кансэрватыўна настроенай часткі насельніцтва і праходзіла ў ачапленьні паліцыі, паведамляе ВВС.

«Мэраб зь юнацтва займаўся ў Нацыянальным грузінскім ансамблі са сваёй партнэркай па танцах Мары. Яго сьвет пераварочваецца з ног на галаву са зьяўленьнем харызматычнага і бестурботнага Іраклія, які становіцца яго наймацнейшым канкурэнтам і яго жаданьнем. У гэтай кансэрватыўнай абстаноўцы Мэраб разумее, што яму трэба стаць вольным, і рызыкуе ўсім », — гаворыцца ў анатацыі фільма.

Фільм сумеснай вытворчасьці Грузіі, Швэцыі і Францыі ўпершыню быў паказаны ў траўні ў праграме «Двухтыднёвіка рэжысэраў» — незалежнай сэкцыі Канскага кінафэстывалю. З тых часоў фільм атрымаў нямала пазытыўных водгукаў.

Выканаўца адной з галоўных роляў Леван Гелбахіяні атрымаў узнагароды як лепшы актор на сараеўскім кінафэстывалі, на кінафэстывалях у Вальядоліцы, Адэсе.

А 8 лістапада фільм «А потым мы танчылі» атрымаў на Менскім міжнародным кінафэстывалі «Лістапад» прыз за найлепшую мужчынскую ролю, якую выканаў Леван Гелбахіяні. І быў адным з фаварытаў глядацкага галасаваньня.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930