Знайсці
09.11.2019 / 14:516РусŁacБел

Пажарны Ёрш уратаваў трох чалавек

9 лістапада ў свой выхадны камандзір аддзялення Петрыкаўскага раённага падраздзялення МНС старшы сяржант унутранай службы Аляксей Ёрш стаў відавочцам пажару.

Аляксей неадкладна паведаміў калегам, а сам стаў дзейнічаць, паведамляе прэс-служба МНС. Ён залез у хату праз акно і па чарзе вынес на свежае паветра гаспадара дома, яго жонку і іх паўналетняга сына.

Дах дома і маёмасць пагарэлі, але ўсе засталіся жывыя.

Прычына таго, што адбылося, высвятляецца. Разгляданая версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Аляксей служыць у МНС з 2013 года.

NN.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера