Даслаць навіну
Знайсці
11
Ladzimir / адказаць
09.11.2019 / 10:05
Ну што тут можна сказаць. Жыцце бярэ свае. Прызнаюць усе цэрквы, за малым выключыннем. Так павінна быць, так яно і есць! Ніхто не хоча быць калоніяй, альбо царква каланіяльнай! Усе хочуць быць свабоднымі, і веравызнанне так сама свабодная.
10
любите родину мать вашу / адказаць
09.11.2019 / 10:38
як і прадказвалася, працэс пайшоў! у чалавецтве правіла такое: той, хто не паважае іншых, рана ці пазьней застаецца ў адзіноце.
68
mikola ramanau / адказаць
09.11.2019 / 11:52
Nima *im* sto rabic !
49
Кабачок / адказаць
09.11.2019 / 13:07
Спустя почти год.
11
Пануры / адказаць
09.11.2019 / 13:19
Пятро ужо б бiу у калакалы ды бубны, плачучы ад шчасця ля лауры, а Зе здаецца да лямпы.....
19
Матёрый / адказаць
09.11.2019 / 15:41
Откуда деньги на охрану, внедорожники, авиацию?!
3
Максим / адказаць
10.11.2019 / 00:14
Молодцы. Украина будет свободной от России!!!
3
litwin / адказаць
10.11.2019 / 00:35
так куды нашым праваслаўным людзям хадзіць ? да маскавіцкай секты- шарлатанаў (былых нестарыянаў ) не жадаюць браты, жадаюць у кананічны збор у сапраўдную БПЦ а іх няма у Беларусі сёння, ці яны пойдуць лепш да уніятаў? як будзе развівацца гэта сітуацыя ?



" 'Беларусь , Літва і Украіна – не вотчыны Маскоўскага патрыярхату
1–2 верасня на Фанары ў Стамбуле адбылася Сінакса (гр. σύναξις (сінаксіс) — сход) прадстаяльнікаў самых старажытных праваслаўных цэркваў, месца і дату правядзення якой Усяленскі Патрыярх Варфаламей вызначыў яшчэ ў красавіку. Без перабольшання можна сказаць, што ў гісторыі праваслаўя адгорнута новая старонка.
Аднаўленне пентархіі

У эпоху першых сямі Усяленскіх Сабораў у Паўсюднай Царкве склалася пентархія — улада прадстаяльнікаў пяці цэркваў — Рымскай, Канстанцінопальскай, Александрыйскай, Антыяхійскай і Ерусалімскай. Пасля расколу 1054 г. найважнейшыя справы ў праваслаўі вырашалі прадстаяльнікі чатырох усходніх цэркваў.

З часам склалася так, што пятае месца заняла Маскоўская Праваслаўная Царква (сучасная РПЦ). Цяпер гэтай гістарычнай недарэчнасці пакладзены канец.

1–2 верасня 2011 г. у праваслаўі адноўлена пентархія. Пятае і сваё законнае месца паводле чыну і чэсці заняла Кіпрская Праваслаўная Царква, якая атрымала аўтакефалію яшчэ ў 431 г. — на ІІІ Усяленскім Саборы.

У працы Сінаксы, якая прайшла пад старшынствам Усяленскага Патрыярха Варфаламея, узялі ўдзел: Патрыярх і Папа Александрыйскі Феодар, Патрыярх Ерусалімскі Феафіл, галава Кіпрскай Царквы архіяпіскап Хрызастом і паўнамоцны прадстаўнік Патрыярха Антыяхійскага Ігнація.

Агулам кажучы,

пасля распаду камуністычнай сістэмы пазіцыі РПЦ у праваслаўным свеце слабеюць.

З некаторымі цэрквамі, у тым ліку з Канстанцінопальскай, у РПЦ складаныя адносіны.

Масква спрабавала ўплываць на Канстанцінопальскі Патрыярхат праз урад Турцыі, але якраз напярэдадні Сінаксы гэты ўрад вырашыў вярнуць Царкве колісь забраныя ў яе храмы і манастыры.

Масква вуснамі сваіх даволі высокапастаўленых прадстаўнікоў вінаваціла Патрыярха Варфаламея, што ён хоча стаць «праваслаўным Папам». Склікаўшы Сінаксу, Усяленскі Патрыярх даў дастойны адказ Маскве.

Не менш важна, што прадстаяльнікі пяці найстаражытнейшых цэркваў яшчэ раз пацвердзілі, што цэнтрам Праваслаўя з’яўляецца Фанар.

Пасланне міру

Агульнавядома, у якіх цяжкіх варунках даводзіцца жыць не толькі праваслаўным, але і ўсім хрысціянам Блізкага Усходу. Тут, дзе даволі часта ўчыняюць напады на цэрквы, збіваюць і забіваюць паслядоўнікаў Хрыста, вельмі важнае значэнне мае міжхрысціянская салідарнасць і мала месца застаецца для міжхрысціянскіх спрэчак і канфліктаў.

У адмысловым пасланні

прадстаяльнікі пяці цэркваў выказалі салідарнасць з тымі, каго дыскрымінуюць і ў адносінах да каго ўчыняюць гвалт і ганенні.

Яны заявілі, што патрабуюць абароны праваслаўных вернікаў з боку дзяржаваў. Адначасова яны заклікалі да інтэнсіфікацыі міжхрысціянскага і міжрэлігійнага дыялогу з юдаізмам і ісламам. Сінакса заклікала палітычных і рэлігійных лідэраў Блізкага Усходу выпрацаваць прынцыпы і метады забеспячэння мірнага суіснавання вернікаў розных рэлігійных традыцый.

За вялікі Сабор

Апошні Усяленскі Сабор з удзелам усходніх цэркваў праводзіўся яшчэ ў І тысячагоддзі, і праваслаўю прост неабходна даць адказ на многія выклікі часу.

Паколькі склікаць Усяленскі Сабор без удзелу Рымскай Царквы немагчыма, вось ужо 50 гадоў ідзе падрыхтоўка Святога і Вялікага (Усеправаслаўнага) Сабору.

Паколькі на Саборы павінны быць разгледжаны і пытанні аб парадку надання цэрквам аўтакефаліі, а таксама аб дыптыху (груба сказаўшы, парадкавым нумары кожнай аўтакефальнай Царквы), РПЦ зрывае яго падрыхтоўку.

Сёлета ў лютым праходзіла сустрэча Міжправаслаўнай падрыхтоўчай камісіі. На сустрэчы дзве старадаўнія царквы — Грузінская і Кіпрская — узнялі пытанне аб узвядзенні іх на вышэйшыя месцы ў дыптыху (на шостае месца Грузінскай і на пятае — Кіпрскай). Свае заўвагі да дыптыху мелі таксама Польская і Албанская цэрквы.

Не здолеўшы адстаяць інтарэсы сваёй Патрыярхіі, прадстаўнікі РПЦ сарвалі працу падрыхтоўчай камісіі.

Як паведамляецца ў камунікаце саміту Пентархіі, прадстаяльнікі найстаражытнейшых цэркваў прапанавалі Усяленскаму Патрыярху Варфаламею склікаць Сабор Патрыярхаў і Прадстаяльнікаў аўтакефальных цэркваў дзеля хутчэйшага склікання Вялікага Сабору.

Саміт падтрымаў таксама прапанову Варфаламея аб скліканні ў недалёкай будучыні нарады рэлігійных дзеячаў Міжземнамор’я для прыняцця экалагічнай хартыі рэгіёна, а таксама для падтрымкі суіснавання розных рэлігій.

І наша Літва

У камунікаце саміту Пентархіі маецца і такі сказ: «Акрамя таго, зважаючы на апошнія падзеі, што мелі месца ў Праваслаўнай Царкве, Сінакса настойвае на неабходнасці для ўсіх праваслаўных цэркваў паважаць і сувора прытрымлівацца геаграфічных межаў сваіх юрысдыкцыяў у тым выглядзе, як яны вызначаны святымі канонамі і томасамі (граматамі. — Рэд.) пра стварэнне гэтых цэркваў».

Назіральнкі лічаць, што

гэта «каменчык» і ў бок РПЦ, якая пачынае сваю актыўнасць у Паўднёвай Асеціі і Абхазіі і ўсяк перашкаджае станаўленню адзінай Праваслаўнай Царквы ва Украіне.

Як вядома, Маскоўская Патрыярхія была прызнана Усяленскім Патрыярхам у 1589 г. у межах тагачаснае Маскоўскае дзяржавы. У 1685 г. Масква фактычна, а ў наступным годзе (з «падачы» асманскага візіра) і юрыдычна «прыхапіла» Кіеўскую мітраполію. Аднак у 1924 годзе Усяленскі Патрыярх Грыгоры VII, надаючы аўтакефалію Польскай Праваслаўнай Царкве, у склад якой была ўлучана значная частка былой Кіеўскай мітраполіі, у тым ліку Заходняя Беларусь з Віленшчынай, у сваім томасе заявіў, што

«аддзяленне ад Нашага Пасаду Кіеўскай мітраполіі і залежных ад яе Праваслаўных Мітраполіяў Літвы (Вялікага Княства Літоўскага. — Рэд.) і Польшчы (Кароны Польскай. — Рэд.), а роўна далучэнне іх да святой Маскоўскай Царквы наступіла не паводле кананічных правілаў

, а таксама не было выканана ўсё тое, што было ўстаноўлена адносна поўнай царкоўнай аўтаноміі Кіеўскага мітрапаліта, які насіў тытул Экзарха Усяленскага Пасаду».

У 2005 г. адзін з ярархаў Канстанцінопальскай Царквы наўрост заявіў, што яна ніколі не прызнавала законнасці пераходу Кіеўскай мітраполіі ў склад Маскоўскай Царквы, а праз тры гады

Варфаламей назваў далучэнне Кіеўскай мітраполіі да Маскоўскай Царквы анексіяй.

Тое, што Пентархія заклікала цэрквы прытрымлівацца геаграфічных межаў сваіх юрысдыкцый у тым выглядзе, як яны вызначаны канонамі і томасамі,

дае падставу спадзявацца, што раней ці пазней будзе заснавана аўтакефальная Праваслаўная Царква ва Украіне і што перастане быць экзархатам Маскоўскай Царквы Праваслаўная Царква ў Беларусі.
https://nn.by/?c=ar&i=59726 "
2
litwin / адказаць
10.11.2019 / 00:37
Антырэстаўрацыя Маскоўскага патрыярхата — перабудова праваслаўных храмаў Беларусі, якая набыла масавы характар пасля актывізацыі рэлігійнага жыцця ў 1990-х гг. Перабудовы характарызуюцца мэтанакіраваным насаджэннем пазалочаных купалоў-цыбулін, змяненнем аўтэнтычнага выгляду асобных архітэктурных элементаў, выкарыстаннем недапушчальных пры рэстаўрацыі будаўнічых матэрыялаў і мэтодык.

З 2010-х гг. антырэстаўрацыйная актыўнасць Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхата набыла беспрэцэдэнтыя маштабы, якую параўноўваюць з дзейнасцю Мураўёўва-вешальніка ў справе русіфікацыі Паўночна-Заходняга края.

Таксама для сучаснага храмабудаўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы характэрна ігнараванне традыцый готыкі і барока, стыляў, у якіх беларускае праваслаўнае дойлідства дасягнула высокага ўзроўню архітэктурна-мастацкіх рашэнняў і нацыянальнай самабытнасці; нешматлікае і фрагментарнае выкарыстоўванне спадчыны народнай архітэктуры; прыярытэтная арыентацыя на рэтраспектыўна-рускі стыль, які развівае архітэктурныя традыцыі, не характэрныя для беларускага культавага дойлідства


_

Charles Halperin 'Russia" and the Golden Horde' (стр.92, 2-й абзац сверху) о канцелярском языке употреблявшемся в то время в Москве:
"Языком московской бюрократии был некий мета-тюркский язык - сверхбуквальная калька тюрко-татарских формул и форм - который часто просто лингвистически бессмыслен без рекурсии к татарскому оригиналу. По-видимому, московские бюрократические бумаги следовали м-льскому формату. Весь этот бюрократический язык стилизован, конечно, и нет никаких вопросов в том что он был неуклюж и неясен - этот московский бюрократический жаргон. Хотя свидетельства синтаксических, морфологических и лексических особенностей выводимых из татарской модели остаются более предположительными нежели уже установленными, тем не менее эта связь заслуживает того, чтобы ее продолжать исследовать в будущем. Так как канцелярский язык Золотой Орды был тюркским, написанным уйгурской письменностью, то было бы плодотворным исследовать распространенность уйгурской письменности среди московской бюрократии. ... и другие особенности московской бюрократии тоже имеют м-льское происхождение."

2
litwin / адказаць
10.11.2019 / 00:39
"Некананічны статус Маскоўскага патрыярхату ў Беларусі"
Некананічны статус Маскоўскага патрыярхату ў Беларусі У 1924 годзе Ўсяленскі патрыярх Рыгор VII, надаўшы аўтакефалію Польскай праваслаўнай царкве, у склад якой увайшла значная частка былой Кіеўскай мітраполіі, у тым ліку Заходняя Беларусь зь Віленшчынай, у сваім томасе зазначыў, што далучэньне Кіеўскай мітраполіі да Маскоўскага патрыярхату не было кананічным[35]. У 1990-я гады ў лісьце патрыярху маскоўскаму Аляксію (Рыдыгеру) Усяленскі патрыярх Дзімітры заявіў, што Канстантынопаль вызнае Маскоўскі патрыярхат у межах 1589 году, гэта значыць без тэрыторыі Беларусі, Украіны, Балтыі і Смаленшчыны, якія на той час уваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Наступны Ўсяленскі патрыярх Барталамей дадаў, што[36], што РПЦ бесьперапынна ўрывалася ў краіны, якія знаходзяцца пад духоўнай юрысдыкцыяй Канстантынопаля, менавіта ў Эстонію, Вугоршчыну і іншы краіны, робячы гэта заўсёды з дапамогай узброенай сілы савецкай арміі. У 2006 годзе патрыярх Барталамэй зрабіў заяву ў Кіеве, што Канстантынопаль лічыць Кіеўскую мітраполію сваёй дачкой і, калі прыйдзе час, разгледзіць пытаньне аб яе самастойнасьці. У кастрычніку 2018 году Сынод Канстантынопальскай царквы спыніў дзеяньне граматы 1686 году аб падпарадкаваньні Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату[37]. Увогуле, праваслаўныя каноны (34-е апостальскае правіла[38]) патрабуюць асобнай царквы для асобнага народу, аднак РПЦ працягвае не прызнаваць беларусаў (як і ўкраінцаў) асобнымі народамі. З гэтай прычыны на розных узроўнях агучваецца і паўтараецца формула пра «трыадзіны расейскі народ»[5].
2
litwin / адказаць
10.11.2019 / 00:40
Ladzimir, +1

1) Як вынікае з нядаўняга інэтэрв’ю (партал credo.ru) славутага багаслова і праваслаўнага іерарха Канстанцінопальскага Патрыярхата Жэнеўскага архіяпіскапа Тэльміскага Іёва Беларусь, можа, і ёсць тэрыторыя кананічная, але ж зусім не Маскоўскага патрярхату, а Канстанцінопальскага. Як кажуць, а цар то несапраўдны!


2) Создалась совершенно дикая ситуация, когда в коммунальной квартире на общей сходке жильцов тот, кто орал громче всех требуя запретить посещать туалеты и вывернуть кому-то лампочки, вдруг, как выяснилось сам не имеет в этой квартире никакой прописки (Tomas). Невзоров про легитимность "РПЦ":
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера