Знайсці
08.11.2019 / 21:4319РусŁacБел

У Маскве забаранілі спектакль па матывах аповесці пра Чыпаліну

Спектакль паводле аповесці Джані Радары «Прыгоды Чыпаліны» Цэнтра тэатральнага мастацтва Аляксандра Татары пры Маскоўскім Ліаназаўскім тэатры забаранілі да паказу на маскоўскім фестывалі, паведамляе «Дождь».

Спектакль быў адабраны ў праграму XVI Міжнароднага тэатральнага фестывалю аматарскіх тэатраў. У ім іграюць падлеткі, паказ павінен быў адбыцца 9 лістапада.

Напярэдадні дырэктар цэнтра культуры Анжаліка Пятрова забараніла паказ.

Матывы агучаны наступныя: «Такое нельга паказваць на сцэне дзяржаўнай установы, у нас супрацоўнікі, сем'і, іпатэкі». Яна не можа рызыкаваць, «вы самі павінны разумець», яна просіць прабачэння. Больш за тое, яна пакарае ўсіх супрацоўнікаў, хто адабраў гэты спектакль на фестываль, хоць запрашэнне падпісана ёю асабіста.

Жанр спектакля — сатырычны памфлет.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930