Знайсці
08.11.2019 / 17:2365РусŁacБел

Асобы ў цывільным разбілі гукаапаратуру і зламалі кардонную фігуру блогера Nexta на сустрэчы з выбарцамі каля Ратушы АНЛАЙН

Каля 500 чалавек сабраліся на акцыю, ініцыяваную беларускімі блогерамі, на плошчы Свабоды ў Мінску. «НН» ведзе з яе анлайн-рэпартаж.

4 лістапада відэаблогер Сцяпан Пуціла заклікаў беларусаў праз свой Telegram-канал прыйсці на акцыю, каб вырашыць: куды павінна рухацца краіна. Мерапрыемства прайшло як перадвыбарчы пікет кандыдатаў у дэпутаты.

Фота: Эдуард Жолуд, radyjo.net

Сам Сцяпан, які жыве ў Варшаве, на пікет у Мінску не прыедзе. «Калі я прыеду, мяне чакаюць 5 артыкулаў крымінальнага кодэксу, ад абразы Лукашэнкі і экстрэмізму да дыскрэдытацыі Беларусі і шпіянажу. Так сабе перспектыва. Мне здаецца, я на волі больш карысны», — патлумачыў ён «Нашай Ніве», але абяцае прысутнічаць «у нейкай форме».

Нехта мае мільённую аўдыторыі ў Ютубе, ягоны апошні фільм за тыдзень сабраў паўтара мільёна праглядаў, 90 тысяч лайкаў і 45 тысяч каментаў.

Фільм называецца «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы» і рэзка крытыкуе кіраўніка Беларусі. Аляксандра Лукашэнку ў ім абвінавачваюць у парушэннях законнасці. А таксама ў тым, што ён, у марным спадзяванні заняць пост прэзідэнта Расіі ў 1990-х, дазволіў Маскве атрымаць кантроль над Беларуссю.

«Моцнае відэа найвышэйшага ўзроўню, Сцяпану рэспект», — піша адзін з каментатараў, і гэты водгук сабраў 3000 лайкаў. У цэлым тон каментаў вельмі крытычны ў адносінах да сістэмы.

21-гадовы Сцяпан Пуціла, вядомы па назве свайго Ютуб-канала Нехта, мае 295 000 падпісчыкаў у Ютубе і больш за 100 тысяч — у Тэлеграме, што зрабіла яго самым папулярным грамадска-палітычным блогерам. У лютым 2018 года супраць Сцяпана Пуцілы спрабавалі завесці крымінальную справу паводле артыкула 368 КК РБ «Абраза прэзідэнта» за ролікі на YouTube, нібыта па скарзе невядомай грамадзянкі. З таго часу ён не наведвае Беларусь.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930