Знайсці
08.11.2019 / 16:2415РусŁacБел

Сацыёлагі знайшлі краіны Еўропы з самымі шчаслівымі людзьмі

У 2018 годзе доля жыхароў ЕС, якія станоўча адказалі на пытанне, ці адчувалі яны сябе шчаслівымі за апошнія чатыры тыдні, склала 62%, паведаміў Еўрастат.

Паводле ведамства, 14% апытаных, старэйшых за 16 гадоў, паведамілі, што былі шчаслівыя на працягу ўсяго абранага перыяду, а 48% — амаль увесь гэты час. 8% адчувалі сябе шчаслівымі часам, а 2% — зусім нешчаслівымі. У параўнанні з 2013 годам агульная доля шчаслівых людзей у ЕС вырасла на два працэнтныя пункты.

Самымі шчаслівымі (па 76%) сябе назвалі жыхары Нідэрландаў, Аўстрыі і Фінляндыі, за імі — Люксембурга (74%), Іспаніі (72%) і Даніі (70%). Самыя нізкія паказчыкі ў Латвіі (31%), Балгарыі (35%), Харватыі (42%) і Літве (45%).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930