Знайсці
08.11.2019 / 11:192РусŁacБел

«Беларуськалій» і кітайская Migao пабудавалі завод па вытворчасці дарагіх угнаенняў

Дзяржкампанія «Беларуськалій» сумесна з кітайскай Migao Corporation запусцілі завод па вытворчасці нітрату калію. Інвестыцыі ў праект перавысілі 100 млн еўра. Акупіць новы завод плануецца за 4 гады, паведамляе tut.by.

Фота: mlyn.by

Рэалізацыяй праекта займалася кампанія «Белкалій-Мігао», у якой доля «Беларуськалія» складае 70%, Migao Corporation — 30%. Генеральным падрадчыкам будаўніцтва завода выступала прыватная кампанія «Машхімпрам», якая ўваходзіць у холдынг «Пасат».

«Першы ў Рэспубліцы Беларусь завод па вытворчасці нітрату калію узведзены ў рэкордна кароткія тэрміны — за год, замест запланаваных 3,5 гадоў. Будаўніцтва ажыццяўлялася ў рамках стратэгіі развіцця «Беларуськалій» і накіравана на дыверсіфікацыю вытворчасці на аснове базавага прадукту — хларыду калію, пашырэнне рынкаў збыту, стварэнне новых канкурэнтных пераваг», — паведамляе прэс-служба салігорскай кампаніі.

Фота: mlyn.by

Нітрат калію ў асноўным ужываецца ў якасці мінеральнага ўгнаення ў сельскай гаспадарцы і з'яўляецца прэміяльным прадуктам, бо ў ім змяшчаюцца адразу два асноўныя пажыўныя элементы для раслін, азот і калій, і практычна адсутнічае хлор.

Калі тона калійных угнаенняў каштуе 260-290 даляраў, у залежнасці ад рынку, то тона нітрату калію — каля 800 даляраў.

Гадавая магутнасць першай чаргі новага завода складзе 80 тысяч тон нітрату калію і 62 тысячы тон грануляваных азотна-калійных угнаенняў. Плануецца, што прадукцыя будзе прадавацца ў краіны Еўрасаюза, Турцыю і Расію, а таксама Кітай, што прадугледжана падпісаным з Migao Corporation асобным пагадненнем.

Фота: mlyn.by

Комплекс абышоўся ў 102,9 млн еўра. Банк БелВЭБ вылучыў крэдыт у памеры 57 млн ​​еўра.

Тэрмін акупнасці новага завода — каля чатырох гадоў.

Гэты праект — пачатак сумеснай працы Migao Corporation і «Беларуськалія». Наперадзе — другая чарга па вытворчасці новай прадукцыі, у прыватнасці, сульфату калію.

Фота: mlyn.by

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930