Даслаць навіну
Знайсці
07.11.2019 / 21:04 54

Марзалюк: Улада выкарыстала савецкі рэсурс. Чакаюцца важныя канстытуцыйныя змены

Павялічыць выяву

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк распавёў пра існаванне 17 экспертных прапаноў па ўдасканаленні Канстытуцыі. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з выбаршчыкамі ў сярэдняй школе №40 Магілёва 5 лістапада, паведамляе mspringonline, які прывёў аўдыёзапіс выступу палітыка, які прамаўляў па-беларуску.

Ігар Марзалюк балатуецца ў Палату прадстаўнікоў па Магілёўска-Ленінскай акрузе № 84.

«А цяпер самае важнае — чым будзе займацца новы парламент і чым я буду займацца, калі вы мне акажаце давер.

Мы яшчэ не адчуваем, што знаходзімся на зломе эпох. Беларусь за 25 гадоў прайшла вельмі вялікі, складаны, цяжкі і абсалютна неадназначны шлях. Разам з тым мы захавалі дзяржаву з усімі яе атрыбутамі. Мы здолелі не праваліцца. (…) Але мы выкарысталі той рэсурс, у тым ліку, скажам так, рэсурс савецкі», — зазначыў ён.

«Таму важнейшая задача для парламента, для тых, хто прыйдзе, — гэта праца над новым варыянтам Канстытуцыі, над новай мадэллю палітычнай сістэмы. Ясна, што ўсё гэта будзе праходзіць праз рэферэндум. Ясна, што ўсё гэта будзе праходзіць з улікам меркавання абсалютнай большасці грамадзян», — патлумачыў ён.

«У цэлым змянілася грамадства. Настаўнікі, вядома, гэта адчуваюць. Так, у сваіх аўдыторыях яны адчуваюць гэта вельмі істотна. Некалькі дзясяткаў тысяч з'явілася толькі даляравых, легальных мільянераў. Толькі ў адным Мінску. Змянілася структура грамадства. Маса людзей, якія займаюцца малым і сярэднім бізнэсам.

Разумная дзяржава, разумеючы змяненне структуры, разумее, што неабходна мяняць і палітычную сістэму, мяняць Канстытуцыю, у тым ліку. З улікам гэтых нюансаў», — зазначыў Ігар Марзалюк.

«Ёсць на сённяшні дзень 17 розных экспертных прапаноў наконт Канстытуцыі. …

Самыя важныя канстытуцыйныя змены — гэта пераразмеркаванне ўладных функцый, гэта больш улады парламенту, які будзе кантраляваць прэм'ер-міністра і ўрад у цэлым, гэта адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа, рэформа мясцовага самакіравання. Менавіта беларуская ўлада, якую абвінавачваюць ва ўсіх грахах, абсалютна асэнсавана будзе ісці на вялікую лібералізацыю, большую свабоду ў гэтым кірунку. Для нас самае галоўнае - захаваць беларускую дзяржаўнасць, зрабіць Беларусь цалкам легітымнай, адэкватнай краінай у свеце, прызнанай усімі», — заключыў Марзалюк.

У гэты ж дзень ён правёў яшчэ адну сустрэчу з выбаршчыкамі — у сярэдняй школе № 35. Там пацвердзіў свае словы наконт змены Канстытуцыі і заявіў, што гэтыя парламенцкія выбары — «апошнія па мажарытарнай сістэме», дадае msping.online.

Пазней Ігар Марзалюк у каментары НН удакладніў, што размова ішла менавіта пра 17 экспертных прапаноў па ўдасканаленні Канстытуцыі. «Сёння ніхто не ведае, як канчатковы варыянт будзе выглядаць. Анонс магчымых зменаў агучыў прэзідэнт. Я казаў аб магчымых зменах, але не пра напісаныя новыя канстытуцыі. У парламенце ніякіх праектаў няма, бо іх ніхто не ўносіў», — дадаў ён.

NN.by

9
Кажыма праўду / адказаць
08.11.2019 / 17:50
Той самы, не трэба пустазвонства, проста назавіце 6 прозвішчаў.
1
Той самы / адказаць
08.11.2019 / 18:47
Кажыма праўду, не назаву, бо  нават вельмі глупы чалавек разумее, што гэта рабіць нельга з вядомых прычынаў.

Тут цікава іншае, як хваравіта Вы рэагуеце на люстрацыю... Ды і не толькі на люстрацыю. Мяркую прысутныя зразумелі ў чым справа. ))
0
Тулуп / адказаць
08.11.2019 / 21:20
Морзалюку респект за прямоту и цинизм !
Совок отработали, заработав 14 ярдов зелёных, можно выбрасывать на свалку.
Но слом истории только в одном - сохранить награбленные 14 ярдов, а чтобы сохранить - надо провести конституционный переворот, передачу власти по наследству с сохранением всех активов за 850 людьми, выведенными из-под действия даже их законов и их конституции,  назвав  всё конституционной "реформой". Не зря фильтруют на этапе регистрации в ПП всех разговорчивых, даже не оппозиционных.
Хотят провести конституционный переворот в тишине (большие деньги любят большую тишину)....
 Интересно, позволит ли молодое поколение отыметь себя, как позволило поколение совка ???
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30