Знайсці
07.11.2019 / 21:4515РусŁacБел

«За тых, хто быў адурманены камуністычнай ідэалогіяй». Каталіцкія святары 7 лістапада маліліся ў мемарыяле Барок

«Гэта ўжо традыцыя. 7 лістапада мы збіраемся разам, тут, у Барку пад Глыбокім, і молімся за людзей, якія загінулі на гэтым месцы, — напісаў у сябе ў фэйсбуку айцец Вячаслаў Барок. — Узгадваем некалькі тысяч ахвяраў, што былі забітыя ў гэтым лесе. І ўзгадваем сотні і сотні тысяч людзей, якія загінулі па палітычных матывах у ХХ ст. па ўсёй Беларусі», — піша айцец Вячаслаў Барок.

Дзеля ўдзелу ў гэта малітве ён адолеў 135 км ад Расон, дзе ён служыць, да Глыбокага.

«Сёння мы молімся таксама за тых, хто ў тыя часы быў адурманены камуністычнай ідэалогіяй», — адзначае а. Вячаслаў.

NN.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930