Даслаць навіну
Знайсці
07.11.2019 / 01:43 10

На каталіцкіх могілках Берасця захавалася магіла ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў

На каталіцкіх могілках Берасця захавалася магіла ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў, піша Радыё Рацыя.

Павялічыць выяву

На металічным крыжы аднаго з надмагілляў, якое выпадкова выявіў і прадставіў шырокаму колу грамадства краязнаўца Іван Чайчыц, ёсць узгадка пра паўстанне.

«У Польшчы ў 1921 годзе працавала французская ваенная місія, якая займалася пошукам пахаванняў французаў. Прычым шукалі магілы не толькі ваенных, але і цывільных асобаў. І вось з такой думкай, што нешта захоўваецца на могілках, я накіраваўся. Французаў я не знайшоў. Але калі я знайшоў крыж, на якім на таблічцы напісана «паўстанцам», я прысеў ад здзіўлення», — кажа Іван Чайчыц.

Надпіс на крыжовай шыльдзе польскамоўны і гучыць як: «Irena i Franciszek Kornelukowie powstańcy — 1863.r ich syn — Jan i Józefa Kornelukowie». Пакуль няма інфармацыі пра тое, кім былі гэтыя людзі падчас паўстання, альбо ў цывільным жыцці.

«Аднак нягледзячы на гэта, помнік усё роўна ўнікальны і вось чаму, — кажа Іван Чайчыц, — Гэта адзінае пахаванне паўстанцам, вядомае на сённяшні час, на тэрыторыі горада Берасце. І гэта крута».

Іван Чайчыц схіляецца да версіі, што шыльда з надпісам на гэтым крыжы з’явілася ў пачатку ХХ стагоддзя, хоць прамога дакументальнага пацверджання гэтаму няма. Ушанаваць памяць, альбо наведаць надмагілле паўстанцаў Ірыны і Францішка Карнялюкоў можна на каталіцкіх могілках ХІХ ст, што ў Берасці, якія размешчаны на вуліцы Пушкінскай.

Радыё Рацыя

1
Kenny / адказаць
08.11.2019 / 08:46
Той самы, до польской оккупации (так называемой унии), население было языческим и православным. Про навязывание католичества после предательского слива Ягайло, всем хорошо известно
0
Жвір / адказаць
08.11.2019 / 09:57
Kenny, да прыходу ма--аля, на Літве (цяпер Беларусь) ўсім месца хапала, і праваслаўным, і каталікам, юдзейству, паганству, мусульманству. Не было ніякай варожасьці, усе ставіліся з павагай да чужога веравызнаньня. Сведчанні засталіся, захаваліся дасюль, калі на адной плошчы горада суседствавалі касьцёл, царква, сінагога. Толькі з прыходам (уварваньнем) да нас маскоўскага дзікунства пачаліся праблемы. Яно й не дзіва...
0
алесь менски / адказаць
08.11.2019 / 17:29
Черная Русь,иди в баню.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30