Даслаць навіну
Знайсці
06.11.2019 / 21:54 6

Навукоўцы: Чым больш сну, тым вышэйшая зарплата

Навукоўцы высветлілі, што сон уплывае на ўзровень дабрабыту, піша BBC.

Павялічыць выяву

Даследчыкі ў ЗША высветлілі, што тыя, хто спяць усяго на адну гадзіну даўжэй на працягу тыдня, у сярэднім зарабляюць на 4,9% больш за сваіх калег, хто выконвае тую ж працу.

Ёсць шмат тэорый, чаму так адбываецца, але асноўная такая, што работнікі, якія добра адпачываюць, больш прадуктыўныя.

Калі людзі прыходзяць на працу пасля добрага сну, то яны і адчуваюць сябе лепш, і лепш працуюць.

Вядома, не ўсё так проста. Калі вы будзеце позна ўставаць і спазняцца на працу, то ваш працадаўца наўрад ці будзе гэтым задаволены, што ў выніку можа адбіцца на зарплаце. З іншага боку, недасып прыводзіць да стрэсу, а ўсім вядома, што стрэс зніжае прадуктыўнасць.

Сон шмат у чым кантралюецца цыркаднымі рытмамі, якія таксама называюць біялагічнымі гадзіннікамі. Большасць людзей прачынаецца прыкладна ў адзін час, бо ўсім трэба ісці на працу, у школу і гэтак далей.

Але засынаюць людзі ў розны час, у залежнасці ад заходу сонца. Навукоўцы вырашылі разгледзець паводзіны і даходы амерыканцаў, якія жывуць у адным гадзінным поясе.

Высветлілася, што тыя, хто жыве ва ўсходняй частцы аднаго гадзіннага пояса, кладуцца спаць прыкладна на гадзіну раней тых, хто жыве ў заходняй частцы, і, адпаведна, спяць трохі даўжэй. Гэтыя ж людзі зарабляюць больш, чым тыя, хто робіць тую ж працу, але недасыпаюць.

Даследаванні таксама паказваюць, што тыя, хто спяць усяго па шэсць гадзін у суткі на працягу двух тыдняў, дэманструюць тыя ж вынікі, што і людзі, якія наогул не спалі па двое сутак запар.

Некаторыя кампаніі таксама заўважылі ўплыў сну на прадуктыўнасць. Google, Facebook і некаторыя іншыя буйныя кампаніі даюць супрацоўнікам месца, дзе тыя могуць нядоўга паспаць падчас працоўнага дня.

0
Яўген_2020 / адказаць
07.11.2019 / 00:46
Не трэба блытаць карэляцыю з прычыннай сувяззю. Класічны прыклад такі.

Па статыстыцы ёсць відавочная залежнасць паміж (А) - колькасцю пажарных на пажары і (Б) - матэрыяльнымі стратамі. Чым больш пажарных, тым у сярэднім больш страты. Рэкамендацыя: каб паменшыць страты, адсылайце менш пажарнікаў =) 

Гэта так не працуе, зразумела. Фокус у тым, што прычыннай сувязі паміж (А) і (Б) няма. Таму кіраваць велічынёй (А), змяняючы (Б) не выходзіць. 

Аднак, ёсць трэцяя велічыня, ад якой прычынна залежаць (А), (Б). Гэта  (В) - плошча ўзгарання на момант выкліку.  Чым большая плошча, тым больш пажарных вышлюць, і тым больш у сярэднім будуць страты. Праблема ў тым, што змяняць велічыню (В) мы не можам. 

Калі вярнуцца да (А') працягласці сну і (Б') заробку. Тут можа і не быць прычыннай залежнасці. Можаце прымушаць сябе паспаць лішняга, але заробак не вырасце. Тут можа быць залежнасць ад (В') - сілы нервовай сістэмы. Чым мацнейшыя нервы, тым лепш чалавек спіць. Адначасова, тым большы заробак ён сабе можа запатрабаваць. Добрая навіна, што нервовую сістэму можна да нейкага ліміту трэніраваць.
0
Axel Justas / адказаць
07.11.2019 / 01:05
Вось зноў, журналісты (не навукоўцы!!!) блытаюць карэляцыю і прычыннасць дзеля прыгожага загалоўка. Па гэнай логіцы, нашэнне чалавекам абутку вялікіх памераў прыводзіць да з'яўлення ў яго чэлеса.
0
Vic / адказаць
07.11.2019 / 01:10
Бу-га-га! Ученые! Поставили телегу впереди лошади.
А вы не допускали, что те, кто мало зарабатывают носятся и недосыпают, ищут где и как заработать больше. А те у кого все Ок, спят спокойно. Перепутали причину со следствием.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30