Знайсці
06.11.2019 / 20:444РусŁacБел

Расійскі салдат прапаў без вестак пасля здзекаў у часці

Супрацоўнікі праваахоўных органаў Чэлябінскай вобласці (Расія) шукаюць 20-гадовага вайскоўца-кантрактніка Мікалая Фендрыкава, які яшчэ каля месяца таму пакінуў вайсковую часць і не вярнуўся. У яго былі канфлікты з калегамі, піша 74.ru.

Фендрык перастаў выходзіць на сувязь 10 кастрычніка. У той дзень у яго быў выходны. Пра тое, што салдат пакінуў часць, стала вядома не адразу, паколькі ён тэлефанаваў бацькам з чужога нумара і не часта, бо згубіў свой мабільны тэлефон. Для таго, каб разабрацца ў сітуацыі, у вайсковую часць прыехала яго маці Ліліяна Фендрыкава.

«Я выйшла на вуліцу, проста ўзяла фатаграфію сына на тэлефоне паказала — і першыя ж [салдаты] мне сказалі: «Так, у яго былі праблемы». Яны яму прапаноўвалі: «Давай мы табе дапаможам». Ён сказаў: «Не, я сам спраўлюся»» — распавяла жанчына. Паводле яе слоў, адзін з сяржантаў заўважыў, што Фендрыкаў спіць у нарадзе і сказаў яму: «Ты будзеш мне плаціць». Ліліяна дадала, што гэты салдат разам з яшчэ адным кантрактнікам увесь час здзекаваліся з яе сына.

«Ён сказаў: «Я з Сірыі прыеду — наогул цябе зарыю». Ён з'ехаў у Сірыю, а замест сябе пакінуў дагестанцаў. Яны падыходзілі да банкамата, але не блізка, каб камеры не знялі. Сын падыходзіў да банкамата, здымаў грошы і цалкам ім аддаваў грошы», — сказала Фендрыкава.

У дзень знікнення Фендрыкаў пакінуў часць разам з яшчэ адным калегам Аляксандрам, аднак апошні вярнуўся ў часць і пазней сустрэўся з маці зніклага кантрактніка. Ён паказаў ёй апошнюю фатаграфію Мікалая.

Родныя ў той жа час не выключаюць, што Фендрыкаў знік без вестак з-за здзекаў у вайсковай часці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930