Даслаць навіну
Знайсці
06.11.2019 / 19:22

Мінабароны Расіі назвала ўкідам версію пра пагрозы згвалтаваць салдата, які расстраляў 8 саслужыўцаў

Мінабароны Расіі назвала «абсалютнай хлуснёй» паведамленні пра тое, што абвінавачаны ў забойстве двух афіцэраў і шасці саслужыўцаў шараговец Раміль Шамсутдзінаў патлумачыў свае дзеянні пагрозай «апусціць» яго, перадае РБК. 

«Распаўсюджаная адным з телеграм-каналаў інфармацыя, якая апісвае мовай клішэ 90-х гадоў мінулага стагоддзя парадкі, якія нібыта існавалі ў вайсковай часці ў Забайкаллі, — з'яўляецца абсалютнай хлуснёй. Мэта інфармацыйнага ўкіду туды — чарговая спроба аказаць уплыў на ход расследавання цяжкага злачынства», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны, які паступіў у РБК.

У ведамстве патлумачылі публікацыю «цытат на турэмным жаргоне», якія прыпісваюцца вайскоўцам «найбольш брудныя аспекты ўнутрыкамерных стасункаў зняволеных», спробай сказіць рэальную сітуацыю, якая склалася ў вайсковай часці перад трагедыяй.

Нагадаем, інцыдэнт у вайсковай часці ў Забайкаллі адбыўся 25 кастрычніка. Шамсутдзінаў пры змене варты застрэліў васьмярых таварышаў па службе, першым быў забіты камандзір роты. Радавы адразу здаўся групе антытэрору, а на допыце заявіў, што не шкадуе аб зробленым.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31