Знайсці
06.11.2019 / 16:5915РусŁacБел

Качанава пра ініцыятыву зрабіць 31 снежня выходным: Як вырашаць людзі, так і будзе

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава пракаментавала ініцыятыву зрабіць 31 снежня дзяржаўным выходным днём, піша Tut.by

— Я вельмі спакойна стаўлюся да 31 снежня. Як вырашаць людзі, так і будзе, як вырашыць урад. Галоўнае, каб было зручна і камфортна. Мне ўсё роўна, я працую і 31, і 7-га, для нас гэта не прынцыпова, — заявіла Наталля Качанава, адкрываючы басейн у Шабанах.

Нагадаем, ініцыятыву зрабіць 31 снежня выходным днём актыўна абмяркоўваюць у грамадстве. Адпаведная петыцыя з'явілася ў інтэрнэце. Разабрацца ў пытанні паабяцаў і прэм'ер-міністр краіны.

— Мне трэба глыбей паглыбіцца ў пытанне. Не разумею, чаму 31-га снежня, вось пра 2-е больш разумею: аднаго дня мала. Абяцаю, што вывучу гэтае пытанне, — сказаў учора журналістам Сяргей Румас.

Нагадаем, у 2019 годзе 31 снежня прыпадае на аўторак, і гэта працоўны дзень. А вось у сераду і чацвер, 1 і 2 студзеня, мы адпачываем. У пятніцу трэба будзе ісці на працу. У навагодні тыдзень рабочай таксама будзе субота: менавіта на 4-е перанесены працоўны дзень за другое студзеня. Такое рашэнне прынялі ва ўрадзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930