Знайсці
06.11.2019 / 15:5014РусŁacБел

У Слоніме адкрылі бюст Міхалу Казіміру Агінскаму ФОТА

Помнік дзеячу Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай Міхалу Казіміру Агінскаму ўсталявалі каля драматычнага тэатра ў Слоніме. Яго ўрачыста адкрылі 6 лістапада, піша Радыё Свабода.

Гэта падарунак гораду ад жыхара Слоніма прадпрымальніка-мецэната Уладзіміра Вількіцкага і ягонай фірмы «Гранві», якая займаецца вырабамі з каменю. Над гранітным бюстам працавалі каля года. Ініцыятыва ўшанаваць слонімскага старасту ў камяні належыць да грамадскага аб’яднаньня «Слонімскі канал Агінскага».

На пытанне, чаму ён падараваў гораду помнік, Уладзімір Вількіцкі адказаў, «бо ён так можа».​

Бюст адкрывалі старшыня слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч, прадстаўнік аб’яднаньня «Слонімскі канал Агінскага» Іван Вадэйка, мецэнат Уладзімер Вількіцкі.

Раней у Слоніме з'явілася памятная шыльда на тэатры, прысвечаная гэтаму дзеячу.​

Бюст Агінскаму ў Слоніме зрабіла прыватная фірма за свае сродкі

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930