Знайсці
06.11.2019 / 15:364РусŁacБел

Лукашэнка сустрэўся з наследным прынцам Абу-Дабі

фота president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка 6 лістапада ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах сустрэўся з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У час сустрэчы абмяркоўваўся ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых па выніках нядаўняга візіту наследнага прынца ў Беларусь, вызначаны далейшыя крокі па іх выкананні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў аператыўнае накіраванне дэлегацыі эмірацкіх дзелавых колаў у Беларусь, што сведчыць аб рэальнай зацікаўленасці ААЭ ў развіцці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Прэзідэнт запэўніў у максімальным садзейнічанні эфектыўнаму вырашэнню магчымых пытанняў.

Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, банкаўскай справе, лагістыцы, гуманітарнай сферы. Асобная ўвага ўдзелена супрацоўніцтву ў галіне спорту.

Лідары дзвюх краін падрабязна абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне Блізкага Усходу і ў глабальным кантэксце.

Адным са складнікаў двухбаковых адносін з'яўляецца ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. У гэтым плане заяўлена аб гатоўнасці да пашырэння дыялогу па напрамках, якія цікавяць эмірацкі бок, у тым ліку ў галіне навуковых даследаванняў, навучання, правядзення сумесных трэніровак, абмену вопытам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930