Знайсці
06.11.2019 / 15:468РусŁacБел

«Суворы турыст»: БХД прапанавала мне стаць іх кандыдатам у прэзідэнты. Насамрэч наадварот

Віталь Зялкоўскі, ён жа чалавек-мем «суворы турыст» заявіў, што збіраецца балатавацца ў прэзідэнты Беларусі.

І ўжо праз пару дзён, аргкамітэт па стварэнні партыі БХД паведаміў, што Зялкоўскі звярнуўся да іх з прапановай. Маўляў, прапануе вылучацца ад «хадэкаў».

Праўда, сам Зялкоўскі кажа, што ўсё было роўна наадварот.

«Я атрымаў прапанову гэтай партыі, цяпер буду яе абмяркоўваць. Я пакуль на сустрэчы з дырэктарам міжнароднай кампаніі, пазней вывучу гэтую прапанову. Але мне здаецца, што гэта пазітыў, я абмяркую яго са сваімі ўплывовымі сябрамі. Увогуле я гатовы да дыялогу з усімі палітычнымі сіламі», — паведаміў «Нашай Ніве» Зялкоўскі.

Аднак Беларуская хрысціянская дэмакратыя апублікавала скрыншот яго ліста: 

Такія ж лісты ад яго атрымалі Аб'яднаная грамадзянская партыя і сацыял-дэмакраты з Грамады.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930