Даслаць навіну
Знайсці
39
Мордехай В. / адказаць
06.11.2019 / 14:59
Як ніхто? А як жа з намі Пуцін і Хрыстос? Масква - апошні храм, а Пуцін - апошні ерусалімскі кароль Балдуін. Запісвайцеся ў апошні крыжовы паход, кожнаму паладзіну  дадуць гектар у раі ды па 4 бусурманы ў служкі.

А па факце, што пазітыўнага ёсць хрысціанству прапанаваць сучаснасці? Калі адзін немец з гары крычаў, што ваш бог - памёр, вы ўсе смяяліся, што ён з глузду з'ехаў... Але ж прайшло 150 год. І апынулася, што дыягназ быў годны. Ён памёр, і для росквіту чалавецтва апынулася, што ён ня толькі не патрэбны, а нават месцамі перашкаджае.

З таго вы і ірвецеся ў ахвяры. Маўляў, пачуцці вернікаў прыцясняюць... Але ж тут, выбачайце, большага крывадушніцтва цяжка знайсці, апасля тысяч гадоў забойстваў імем "правільнага бога". Гэта не страх, гэта грэблівасць перад вашым крывадушніцтвам.

Лепей памінайце ахвяраў ціхенька, замальвайце грахі свайго бога, праз 300 год пагаварым. Але да таго часу застануцца мабыць, хіба пяцідзесятнікі ды мармоны.  
21
Той самы / адказаць
06.11.2019 / 15:03
Дакладна заўважана. Агрэсіўнасьць, нецярпімасьць левакоў - рэч настолькі відавочная, што не зьвярнуць на  яе ўвагу немагчыма.
22
Kent / адказаць
06.11.2019 / 15:10
Слушна
27
bugaga / адказаць
06.11.2019 / 15:39
Задзяўблі гэныя падзелы некія левыя-правыя, я ня левы й ня правы, я супраць рэлігійнага цемрашальства сярод усіх рэлігіяў. Няхай ён будзе хоць будыстам, хоць мусьлімам. ПЭН гэна не рэлігійная арганізацыя, няхай сваю прапаганду ў клюбах па інтарэсах вяшчае.

Навука мая рэлігія. Джардано Бруно хто спаліў?
30
Алег80 / адказаць
06.11.2019 / 16:07
У хрысціянства вельмі мала здаровага сэнсу, логікі і зразумеласці (гэтаксама як і ў іншых рэлігій). Людзі проста не разумеюць для чаго яно (як і любая рэлігія) патрэбнае. Таму відавочны трэнд на змяншэнне ролі рэлігіі ў грамадстве і палітыцы, а тым палітыкам, якія спрабуюць у грамадскую палітыку прыўнесці рэлігійнасць, хочацца сказаць як кажуць індзейцы: кабыла здохла - злазь!
35
Алег С. / адказаць
06.11.2019 / 16:15
Рэлігійныя агрэсары мусяць атрымліваць па пятачку. І нельга даваць ім прыкрывацца нацыянальнай гісторыяй, сцягваючы яе выключна пад рэлігійныя сцягі. 
24
Kent / адказаць
06.11.2019 / 16:50
А мне вось задзяўбалі гэтыя антырэлігійныя агрэсары, якія равуць што ёсць сіл што вера ў Бога гэта цемрашальства. Дык вось што я вам скажу, вазьміце і праверце мае словы. -колькасць хрысціян у свеце толькі расце, асабліва у апошняе стагоддзе і зараз столькі хрысціян, колькі не было, калі узяць іх усю колькасць да нашых часоў. Нобелеўскія лаўрэаты 65% хрысціяне, атыістаў там толькі пару адсоткаў і то толькі збольшага за кошт лаўрэатаў па літаратуры. Фізікі, хімікі матэматыкі ў большасці хрысціяне ( прывет тым, хто раве што ен супраць Бога, а за навуку). Гэта толькі пару прыкладаў, калі захацець, можна вывучыць пытанне. Але ж не, ваінствуючы атэізм ен такі- абсалютна без логікі...
31
bugaga / адказаць
06.11.2019 / 17:32
Kent,спасылкі ў студыю. Нядаўні нябожчык-нобэль Хокінг атэіст.

Ніхто ня кажа, што гэта цемрашальства, верце ў што хочаце, толькі ня трэ гэна навязваць іншым, я вось веру ў Лятаючага Макароннага Монстра.

19
bugaga / адказаць
06.11.2019 / 17:35
Kent,дарэчы дадзеныя The Guardian кажуць наадварот (https://www..................., але ж хрысьціянству ўвесь свой век ня трэ былі дадзеныя, дастаткова веры ж.
14
Ёпрст / адказаць
06.11.2019 / 17:47
Ну якая дурасць пісаць пра хрысціянафобію у Беларусі! Я хрышчоны у дзяцінстве, але прачытаўшы пра розныя рэлігіі, да гэтага часу не магу ні на якой спыніцца :-) РПЦ - гэта ідэялагічны аддзел паміраючай расейскай імперыі, з ёй усё зразумела!
А калі паглядзець на тэалагічныя краіны, накшталт Ірана з іхнімі аятолламі, дык там поўны гамон ва усіх сферах. Хлопцы, рэлігіі справа інтымная і ня трэба за іх нахабна агітаваць
19
Мордехай В. / адказаць
06.11.2019 / 21:27
1) Думка прасцейшая і не вельмі злая. Ерусалімскі сіндром.

Ён бывае ва іўдзеяў, хрысціян ды мусульман. Сімптаматыка рэлігійнага вопыту вельмі падобная на шызафрэнію.

2) Думка больш злая. Выцясненне.

Калі вам неабходны пастаянны кантроль, нейкі Дарослы (Ён, Бацька, Святы Дух), каб спыняць уласныя прымітыўныя асацыяльныя афекты - забі, скрадзі, згвалці - гэта ўжо сур'ёзная сімптаматыка. Тут лячэнне трэба, а не малітва.

Менавіта таму зараз папулярныя ўсходнія культурныя практыкі - бо яны супакойваюць дыханне/сэрца, накіраваныя на бездзеянне. А як раз практыкі авраамічных рэлігій накіроваюць псіхозы ў русла імгненнага дзеяння. Забі іншаверца, а бог табе даруе квіток у рай. Ну, ці бес напутаў, галасы ў галаве нашапталі - зарубіў бабульку сякеркай, а зараз пакаяўся - і ўсё добра, светлы чалавеча.

3) Думка для некаторых балючая. Нашае грамадства эвалюцыяніравала, а вы - не.

Менавіта таму гэтага Дарослага вы шукаеце ня толькі для сябе, але для ўсяго грамадства. Менавіта таму ўсе рэакцыйныя культы - прымітыўны важдзізм (Пуцін, Трамп, Кім Чэн Ын). Там дзе ёсць вождзь - няма адказнасці. Ёсць вера.
Ну, а нашае грамадства, дзе трэба быць дарослым, падаецца вам нейкаю змоваю. Deep state, рэптылоіды, масоны, левакі, яўрэі, Сорас, ці Клінтаніха што зарэзала Эпштэйна ў падвале піцэрыі - павінен быць нейкі Дарослы, які правіць гэтым светам, які за ўсё адказвае. З-за якога ўсе вашыя беды.

А яго няма. Проста нашая цывілізацыя будуецца на дысцыпліне, на кантролі, на прыняцці грамадствам таго, што "нармальна". І на адвяржэнні таго, што не. Грамадства, як і эвалюцыя, робіць памылкі, але ж ідзе заўжды наперад. І чым далей, тым нормы і кантроль гэтых нормаў становяцца "жорсткімі" самі па сабе. А робіцца гэта дзеля таго, каб мільярды маглі добра жыць. Без цара, без бога, без Дарослага.

Сістэма - эканоміка, навука, культура, грамадства - прымае і адвяргае.
Менавіта яе вы ненавідзіце. А не Грэту. Дарэчы гэта сістэма дае вам Грэту, каб вы яе ненавідзелі. Вы ўсе ў гэтай сістэме і прадукт, і спажывец. Дата. Гэтак жа як і пісьменнасць, грошы, лічбы - гэта дата, формы перадачы дадзеных, якія цывілізацыя стварыла для кантролю спажывання. Яшчэ ад Ура Халдзейскага. Але чамусьці многія могуць пісаць, але ўжо лічыць значна меньш, тым меньш разумее грошы. І лічыць, што іх выдумаў нейкі Сатана.

Вы не хочаце прымаць свайго канкурэнтнага месца, і змагаецеся з тымі няшчаснымі геямі ды дзяўчынкамі-аўцісткамі. Каб адрэзаць сабе кавалак раю ў загончыку. Але ж той час даўно мінуў, ды і вы самі ня хочаце выжываць у тайзе, рай павінен быць дастаўлены па месцу жыхарства. Пажадана задарма.

Гэтаксама як вы не хочаце разумець, што грамадству не патрэбны хвост. Мы не ўхваляем таталітарныя рухі 20 стагоддзя, але не адмовіліся ад сацыяльный медыцыны, агульнай адукацыі, аўтабанаў ды ракетных рухавікоў. Гэтак жа мы ведаем, што блага забіваць ды красці, але для гэтага ня трэба плаціць 10% жрацам, якія хочуць кіраваць намі ды набіваць нашым дзеткам галовы другаснымі трактоўкамі грэчаскіх перакладаў іудзейскай ды егіпецкай міфалогіі.
10
american / адказаць
06.11.2019 / 21:38
ненависть к христианству и попытка дискредитировать христианскую мораль это в планах глобалистов создающих наднациональные общества , без границ , культуры и истории  .  целенаправленные действия  в медийных кругах , киношной продукции и политики . заметим что они не трогают  ислам , используя последний как противовес христианству.  




11
Daban / адказаць
07.11.2019 / 09:23
З хрысціянства некаторыя робіць праварадыкальную ідэалогію - зборы подпісаў за крыміналізацыю ЛГБТ сведчаць аб агрэсіўнай нецярпімасці і многіх вернікаў, і святароў. Ясна, што такое хрысціянства выклікае непрыняцце ў грамадстве - і без яго ў грамадстве раздрай.
5
Ёпрст / адказаць
07.11.2019 / 10:38
Прабачьце, была памылка, там трэба было ужыць "тэакратычныя дзяржавы"
13
Вацлаў / адказаць
07.11.2019 / 11:54
Is the last refuge of a scoundrel? Ня маючы маральных перакананьняў, акрамя фундамэнталісцкай касьцельнай гэтэранаміі, нягоднік прыціскае да грудзей крыж, га! Як хрысьціянін гэта вам кажу. Добры дзень, Вацлаў, патомны кальвініст-прэсьвітэрыянін Аршанскага павету (так, спадчыньнікі Чорнага й Рудага тут яшчэ ёсьць).
Панам Севярыну й Бокуну гэтак сабе строіць зь сябе Андрусяў Баболяў. Ад іх прамоў нават Язафат Кунцэвіч перахрысьціўся б. Яны называюць сябе хрысьціянамі, каб гаварыць ад імя ўсіх хрысьціянаў, і хаваюца за Эвангельле ад крытыкі паводле - моўлю проста, - антыгуманізму й нялюдскасьці іх прамоў. Гэтак сабе ахвяры, якія пацярпелі за Хрыста, бо сьвятла Ягонага ў іх прамовах дуля ды яшчэ трохі.
У пана пастара Мартына Німёльлера ёсьць выдатнае выказваньне... Моўчкі чакаць пакуль яны ад імя ўсіх хрысьціянаў пайдуць ужо па ератыкоў й бязбожнікаў ці што?
Калісьці мярзотнікі заварочвалі сябе ў канстытуцыю й рэферэндум, калі прыйшлі за мовай і дэпутатамі Вярхоўнага Савету. Раптоўна, насамрэч тады яны прыйшлі за ўсімі і за ўсім. Калі хто-то ідзе па чыюсьці свабоду - волі ня будзе нікому. 
Чалавек сам годны адказваць за свой зямны лёс, чалавек сам варты прыйсьці да Бога (калі на тое воля Яго). Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека гэтаксама ня дасьць зманіць. 
Здаецца, для вас расьпяцьце - цалкам свецкая прылада, якой можна добра даць камусьці па хрыбце і загнаць пад зэдлік. Каб не вытыркаліся. Вось вам пан Бокун мая хрысціянская апазіцыя і мае асабістае фі.
Дарычы, шаноўныя, Пётар Гезка і Якуб Каліноўскі - хрысьцяне й левакі. Як жа глыбока ў беларускую хрысьціянскую спадчыну пусцілі карані гэтыя "радыкальныя адэпты культурнага марксізму"... 
Ну а "правыя" хрысьціяне. "Правыя" хрысьціяне забілі Оскара Рамэра.
5
Алесь Белы / адказаць
08.11.2019 / 09:13
У самім хрысціянстве ёсць "культурны ген" які запускае ракавы працэс у хрысціянскай цывілізацыі. Новыя левыя, як і старыя - гэта даведзены да канцы хрысціянскі тэзіс пра ўсеагульную любоў без прынцыпаў і ўседараванне. Ужо ў Евангеллі ёсць заклік: "Нікога на Зямлі" не называйце Айцом. А апостал Павел марыў пра час калі Веда скасуецца. Вось сучасныя левыя і рэалізуюць гэтую генетыку, якая да пары драмала, не магла праявіцца напоўніцу.
3
Cepro / адказаць
11.11.2019 / 16:08
Дзіўна, што людзі разважаюць аб хрысціянстве, маючы толькі ускоснае аб ім уяўленне са школьных падручнікаў аб крыжовых паходах і інквізіцыі, ды на падставе бязглуздых і крывадушных выказванняў недалёкіх РПЦ-шных герархаў. Сцутнасць хрысціянства - у асабістым спазнанні Бога і гэта нельга навязаць ці прымусіць, да гэтага можна толькі прыйсці сэрцам. Не трэба змешваць хрысціянства і недабрасумленных людзей, якія яго выкарыстоўваюць для сваіх шкурных інтарэсаў. А наконт пазіцыі Севярынца наконт ЛГБТ, то, мне думаецца, ён проста абараняе відавочныя любому цвярозаму чалавеку асновы грамадства ў выглядзе традыцыйнай сям'і і спрабуе вярнуць літаратурную арганізацыю да таго, дзеля чаго яна стваралася. І "левакі" і "культурныя марксісты" тут, думаю, абсалютна не пры чым.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера