Знайсці
06.11.2019 / 12:246РусŁacБел

Канапацкая пра запрашэнне Румасам ва ўрад: Гэта можа быць ацэнкай маёй працы ў Палаце

Прэм’ер-міністр Сяргей Румас 5 лістапада запрасіў апазіцыйную дэпутатку Ганну Канапацкую «на працу ва ўрадзе», каб «дапамагчы» з ростам эканомікі. Дэпутатка расказала Свабодзе, што думае аб прапанове.

Ганна Канапацкая расказала, што яны з Румасам сапраўды дамовіліся на сустрэчу. Але асноўнае ў гэтай сустрэчы не «пытанне працаўладкавання», а магчымасць абмеркаваць і рэалізаваць прапановы «структурнай перабудовы эканомікі, падатковай сістэмы, сацыяльнай палітыкі дзяржавы», якія, сцвярджае яна, могуць дапамагчы дасягнуць тых 100 млрд даляраў ВУП.

Пра тое, ці такі лёс для яе ўлады задумвалі ад пачатку, ці так кампэнсуюць нядопуск на выбары, Канапацкая цяпер не думае — кажа, працуе над тым, каб завяршыць праекты, якія пачала ў Палаце.

«Гэта можа быць ацэнкай маёй працы ў Палаце прадстаўнікоў за тры гады, — разважае Канапацкая. — Я была сапраўды канструктыўнай, удзельнічала ў працы не толькі Палаты, але і ўраду, уносіла рэальныя прапановы, накіраваныя на стварэнне ўмоваў для інвестыцый, для развіцця бізнэсу, большая частка якіх была прынятая».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера