Знайсці
06.11.2019 / 12:59РусŁacБел

Месяц польскай літаратуры

Польскі Інстытут у Мінску запрашае на традыцыйны літаратурны фестываль «Месяц польскай літаратуры». Цягам лістапада адбудзецца шэраг літаратурных імпрэзаў — прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі і перакладчыкамі, перфарматыўныя чытанні.

14.11 (чацвер), 18:00 Сустрэча са знакамітым польскім пісьменнікам, перакладчыкам і тэатральным рэжысёрам Антонім Ліберам і прэзентацыя беларускамоўнага выдання яго рамана «Мадам». З удзелам перакладчыцы Марыны Шоды. Мадэратарка — Валярына Кустава.

Новая зала Дома кнігі «Светач» (Мінск, пр. Пераможцаў, 11, 2-гі паверх). УВАХОД ВОЛЬНЫ

19-26 лістапада пройдзе pop-up фестываль «НА РОЗНЫЯ ГАЛАСЫ. POLISH PLAYS» — серыя перфарматыўных прэзентацый і чытанняў п’ес сучасных польскіх драматургаў. У перакладзе на беларускую мову п’есы выходзяць асобнай анталогіяй у выдавецтве «Логвінаў». Чытанні пройдуць у розных лакацыях Мінска ў інтэрпрэтацыі рэжысёраў — Валянціны Мароз, Аляксандра Марчанкі, Юры Дзівакова, Кацярыны Аверкавай, Дзмітрыя Багаслаўскага, Яўгеніі Давідзенка. Таксама адбудзецца прэзентацыя анталогіі з удзелам аўтараў і перакладчыкаў.

Polish Plays — гэта праект, які рэалізуе Інстытут Адама Міцкевіча ў Варшаве. Праект складаецца з выдання анталогій перакладаў сучаснай польскай драматургіі ў Грузіі, Беларусі і Украіне, а таксама сцэнічных прэзентацый, воркшопаў і чытанняў.

19 лістапада, 18:00 Прэзентацыя анталогіі польскай сучаснай драматургіі «На розныя галасы»з удзелам аўтараў і аўтарак. 19:30 Чытка «МАЛАЯ НАРАЦЫЯ» Войтэка Зямільскага.

ОК16, вул. Кастрычніцкая, 16

20 лістапада, 19:00 Чытка «Вяртайся» Пшэмыслава Пілярскага, ЦБД, вул. Крапоткіна, 44

22 лістапада, 16:00 Чытка «#Ясь#і#Малгося» Міхала Шыманяка, Lo-Fi Social Club, вул. Кастрычніцкая, 16/3

23 лістапада, 19:00 Чытка «Дзюба ў дзюбу» Маліны Пшэслюгі. Другі паверх, пр. Машэрава, 9/8

25 лістапада, 19:00 Чытка «У воўчым чэраве» Роберта Яраша. ЦБД, вул. Крапоткіна, 44

26 лістапада, 19:00 Чытка «Рэйк'явік 74» Марты Сакалоўскай. Беларускі свабодны тэатр

Удзел у чытаннях бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі

2-30 лістапада Акцыя CZYTAJ PL. Унікальная магчымасць абсалютна бясплатна прачытаць/праслухаць 12 бестселераў на польскай мове.

Польскі Інстытут у Мінску

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930