Даслаць навіну
Знайсці
05.11.2019 / 21:50 28

WSJ: Паглынанне Беларусі прывядзе да змены балансу сіл у Еўропе

Краіны Захаду асцерагаюцца перспектывы паглынання Беларусі Расіяй, бо гэта можа змяніць баланс сіл у Еўропе, піша The Wall Street Journal.

Павялічыць выяву

Заходнія ўрады імкнуцца ўмацаваць супрацоўніцтва з Беларуссю, аднак нават такое невялікае партнёрства мае свае межы: на Захадзе асцерагаюцца, што збліжэнне Мінска з Захадам можа справакаваць расійскую інтэрвенцыю.

У той час як заходнія міністэрствы замежных спраў настроены на збліжэнне і падтрымку незалежнасці Мінска, некаторыя вайсковыя начальнікі НАТА глядзяць на гэта са скепсісам.

«Іх узровень супрацоўніцтва з Расіяй пакідае нам мала поля для манеўру», — сказаў генерал-лейтэнант Раймунд Анджэйчак.

«Гэта абсалютна неверагодная інтэграцыя, улічваючы ўсе элементы, сістэмы камандавання і кантролю», — сказаў Анджэйчак.

«Сітуацыя сур'ёзная ў тым плане, што Расія, магчыма, паспрабуе прымусіць іх аб'яднацца, — прывяла газета меркаванне міністра замежных спраў Польшчы Яцэка Чапутовіча. — На іх аказваюць націск і настаў час для ЕС, для Польшчы і для іншых краін падтрымаць іх суверэнітэт». Паводле яго слоў, Беларусь — «гэта краіна, дзе неабходны рэформы, але зараз варта надаць увагу больш сур'ёзным пытанням».

У сваю чаргу былы памочнік міністра абароны ЗША Аляксандр Вершбаў заявіў, што «ніхто не мае ілюзій» з нагоды таго, што ўлады Беларусі «пойдуць такім самым курсам, як Украіна ці Грузія», якія пайшлі на збліжэнне з ЕС. «Аднак, калі яны хоць неяк ускладняць разлікі Расіі і калі яны сапраўды акажуць матэрыяльную і палітычную падтрымку ўкраінскаму суверэнітэту, то гэта будзе зусім не дробным пытаннем», — працытавала выданне Вершбаў, які займаў у 2012-2016 гадах пасаду намесніка генеральнага сакратара НАТА.

Паводле яго слоў, краінам Захаду варта праяўляць асцярожнасць і не ствараць уражанні аб занадта цесных сувязях з Мінскам, паколькі гэта выклікала б жорсткую рэакцыю Расіі.

NN.by

0
шлёма / адказаць
07.11.2019 / 17:38
меркаванне, хочешь перемен? Если хочешь, то готовь людей к этому, ищи сторонников, убеждай их в необходимости перемен, и т.д.
0
меркаванне / адказаць
07.11.2019 / 18:01
шлёма, масса пустая, лічу. Лукашэнка ўсё жыццяздольнае выкасіў-выдавіў. Каб існаваць у яго сістэме каардынат патрэбна толькі безумоўная падпарадкаванасць. Але саўхознік не бярэ да ўвагі, што падрыхтаваў падпарадкаваную масу для любога моцнага і не абавязкова па яго плану.  
0
шлёма / адказаць
07.11.2019 / 19:51
меркаванне, раз так личыш, то пусть так и будет. Мне тогда не понятно, чего хочешь? Если надо перемены я написал что надо делать. Если не надо перемен, то и делать ничего не надо.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30