Даслаць навіну
Знайсці
05.11.2019 / 18:22 9

Прэзідэнт Літвы заклікае фінаў дапамагчы з бяспекай БелАЭС

У аўторак прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, які знаходзіцца ў Хельсінкі, запрасіў Фінляндыю ўнесці ўклад у забеспячэнне бяспекі БелАЭС, піша Delfi.

Павялічыць выяву

Наўседа адзначыў, што ў Фінляндыі ёсць спецыялісты, якія маглі б дапамагчы беларусам у павышэнні бяспекі станцыі.

«Мая ідэя — скарыстацца вашым вопытам у гэтай сферы, назапашаным у Фінляндыі, у вас ёсць вельмі добрыя спецыялісты высокай кваліфікацыі, якія могуць дапамагчы Беларусі ўкараніць ўсе неабходныя засцерагальнікі або стандарты якасці», — заявіў Наўседа на сумеснай з прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Ніінісцё прэс-канферэнцыі.

«Мабыць, супрацоўніцтва ў гэтай сферы было б вельмі добрым, вельмі выгадным для ўсіх краін», — сказаў ён.

«Вопыт фінаў у пытаннях атамнай бяспекі знаходзіцца на высокім узроўні, і я перакананы, што ён быў бы карысным, калі ўбачыце ў гэтым патрэбу…», — сказаў прэзідэнт Фінляндыі.

«Гаворка ідзе не пра абутковую фабрыку, дзе можна ўжыць любыя патрабаванні якасці падчас працэсу вытворчасці. Мы гаворым пра атамную станцыю ў цэнтры Еўропы», — падкрэсліў літоўскі прэзідэнт.

У Фінляндыі «Расатам» таксама ўдзельнічае ў будаўніцтве АЭС Ханхіківі-1 у заходняй частцы краіны, у Пюхяйокі.

16
Litvin z Pinska / адказаць
05.11.2019 / 20:29
Лепей забяспечылі бяспеку на іналіне і іншых сваіх хімічных стратэгічных абьнктаў якія яшчэ не прадалі панам з Полтшчы і Нямечынны.
0
litwin / адказаць
06.11.2019 / 00:58
не благая ідэя фіны заўсёды лепш за маскавітаў усё робяць
4
Inger / адказаць
06.11.2019 / 08:43
Dva jenoty zza plotu abmiarkoúvajuc' jak vaúka z treciaj krainy strymac'. Cyrk!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30