Знайсці
05.11.2019 / 17:5412РусŁacБел

Румас расказаў, калі будуць гатовыя «дарожныя карты» па інтэграцыі з Расіяй

Урады Беларусі і Расіі плануюць прадставіць прэзідэнтам праекты дарожных карт па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве да 1 снежня, паведаміў сёння прэм'ер Сяргей Румас, перадае БелТА.

Фота: БелТА.

«Мы працуем над тым, каб да 1 снежня праекты дарожных карт прадставіць прэзідэнтам. У нас запланаваны на 19 лістапада саюзны Саўмін, мы з Дзмітрыем Мядзведзевым дамовіліся, што пасля яго ўвесь час, колькі неабходна, зможам прысвяціць абмеркаванню дарожных карт», — сказаў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, у абмеркаванні 19 лістапада будуць удзельнічаць усе міністры, якія адказваюць за сферы, дзе засталіся няўзгодненыя пазіцыі.

Кіраўнік урада удакладніў, што дарожныя карты будуць падпісвацца кіраўнікамі дзяржорганаў, праграма дзеянняў па выкананні саюзнага дагавора — на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930