Знайсці
05.11.2019 / 16:047РусŁacБел

Румас распавёў, якім будзе сярэдні заробак у 2020 годзе

Пра гэта сказаў сёння прэм'ер-міністр Сяргей Румас на нулявым чытанні бюджэту ў Палаце прадстаўнікоў, піша БелТА.

«У цэлым па эканоміцы сярэдні заробак у 2020 годзе складзе 1162 рублі», — адзначыў Сяргей Румас.

У бюджэтнай сферы запланаваны сярэднегадавы заробак на ўзроўні 80% ад сярэдняга па краіне. Па пенсіях таксама будуць прытрымлівацца суадносін 40% да сярэдняй зарплаты. «Грошы ў бюджэце на гэтыя мэты прадугледжаны», — дадаў кіраўнік урада.

Мінімальная зарплата ў 2020 годзе павінна скласці 375 рублёў.

Нагадаем, што па звестках за верасень, памер сярэдняй зарплаты «бруднымі» склаў 1108,5 рубля. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера