Знайсці
05.11.2019 / 13:521РусŁacБел

Рыта Дакота заспявала свой хіт па-беларуску

Папулярная ў Расіі спявачка беларускага паходжання Рыта Дакота выклала ў Інстаграм відэа, дзе спявае свой хіт «Спички» на беларускай мове і запрашае на канцэрт у Мінску, які адбудзецца 17 снежня ў Prime Hall.

«Любімая Беларусь, любімы Мінск! Я вельмі хутка да вас прыеду», — кажа яна напрыканцы відэа, анансуючы выступ, дзе прагучаць лепшыя песні і новыя хіты. У самім посце спявачка з гумарам назвала сябе «бульбай», пад ім зараз ідзе актыўнае абмеркаванне.

Першапачаткова беларуская версія песні была створана ў 2009 годзе для праекта «Тузін. Перазагрузка». Пераклад зрабіў паэт Глеб Лабадзенка.

Рыта Дакота заявіла пра сябе ў межах тэлевізійнага праекта «Фабрыка зорак — 7», пасля развіўшы поспех у якасці самастойнай артысткі і папулярнага сонграйтэра. Першы сольны канцэрт спявачкі ў Мінску год таму прайшоў з аншлагам.

17 снежня — Мінск, Prime Hall — 20:00

Квіткі: 52-92 руб.

Продаж: Chg.by, Ticketpro.by

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930