Знайсці
05.11.2019 / 13:292РусŁacБел

Ахоўныя экраны ў мінскім метро ў найбліжэйшай будучыні з'явяцца толькі на трэцяй лініі

Устаноўка ахоўных экранаў на платформах першай і другой ліній мінскага метро — пытанне не самай блізкай будучыні. Такое меркаванне выказаў дырэктар «Мінскага метрапалітэна» Уладзімір Сотнікаў, адказваючы на ​​пытанні журналістаў, перадае sb.by.

— Ахоўныя экраны ёсць у праекце трэцяй лініі, — сказаў У.Сотнікаў. — Пры ўводзе яе ў эксплуатацыю яны пачнуць дзейнічаць. Што тычыцца першай і другой ліній, то гэтае пытанне прапрацоўваецца. Аднак трэба сказаць, што інфраструктура цяпер дзеючых ліній тэхнічна не прыстасаваная да выкарыстання ахоўных экранаў, як і да аўтакіравання цягніка.

Пра тое, што ахоўныя экраны плануецца ўсталяваць на Маскоўскай і Аўтазаводскай лініях сталічнай падземкі, раней паведамлялі «Мінск-навіны» са спасылкай на галоўнага інжынера дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Аляксея Мурача.

У той жа час, па словах Сотнікава, адаптацыя ахоўных экранаў да цяпер дзеючай структуры метрапалітэна — «працэс вельмі дарагі».

— Калі гэтая сістэма з'явіцца на першых дзвюх лініях, пакажа час, — рэзюмаваў ён.

Ахоўныя экраны на станцыях метро — аўтаматычныя дзверы паміж платформай і рэйкамі. Яны прызначаныя для прадухілення падзення пасажыраў на рэйкі. Мяркуецца, што канструкцыя будзе з лёгкіх матэрыялаў і сплаваў, а вышыня платформенных дзвярэй складзе 170 см. Прыбываючы на станцыю, цягнік будзе спыняцца проста насупраць станцыйных дзвярэй, якія адкрываюцца і зачыняюцца адначасова з дзвярыма саставу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930