Знайсці
05.11.2019 / 13:112РусŁacБел

Пачалі судзіць былога высокапастаўленага чыноўніка Следчага камітэта

Суд адмовіўся закрываць працэс над адказным супрацоўнікам Следчага камітэта, якога вінавацяць у падбухторванні да хабару ў 25 тысяч даляраў, піша Радыё Свабода.

Суддзя Аляксандр Воўк не пагадзіўся з дзяржаўным абвінаваўцам Сяргеем Гіргелем і пастанавіў разглядаць у адкрытым рэжыме справу Андрэя Качура, былога намесніка начальніка адной з упраў Следчага камітэта, абвінавачанага ў падбухторванні да дачы хабару.

Пракурор даводзіў, што са справы Качура вылучаная іншая справа, аб махлярстве; яна яшчэ не расследаваная, і таму нібыта трэба захаваць тайну следства. Паводле пракурора, Следчы камітэт таксама быў за тое, каб справу Качура разглядалі ў закрытым рэжыме. За гэта выказаліся і падсудны з яго адвакатам.

У лютым 2019 году свае пасады ў цэнтральным апараце Следчага камітэта пакінулі Ілля Валозін, начальнік управы расследавання эканамічных злачынстваў, і Андрэй Качур, намесьнік начальніка ўправы — начальнік аддзела камплектавання кадрамі і ідэалагічнай працы. Андрэй Качур быў увогуле звольнены са Следчага камітэта, супраць яго завялі крымінальную справу паводле часткі 5 артыкула 16 і артыкула 431 — «падбухторванне да дачы хабару». Іншыя абставіны справы Андрэя Качура невядомыя.

У Следчым камітэце ад каментароў цяпер адмаўляюцца. У лютым старшыня СК Беларусі Іван Наскевіч сказаў аб прычыне адстаўкі Качура і Валозіна, што інфармацыя пра іх з'явілася ад «сумежнай установы».

Андрэй Качур цяпер працуе па найме ў індывідуальнага прадпрымальніка, які носіць такое ж прозвішча — Качур.

Падсудны не ўзяты пад варту, у суд ён прыходзіць сам. Паводле пракурора, Качур знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд. Паводле абвіначавання, гаворка ў справе Качура ідзе пра спробу атрымаць хабар памерам 25 тысяч даляраў. Віну Качур прызнаў цалкам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера