Знайсці
21.11.2019 / 06:5717РусŁacБел

24 лістапада — рэканструкцыя баталіі 1812-га на Бярэзіне 

Фонд «Краіна замкаў» запрашае 24 лістапада на рэканструкцыю баталіі, што разгарнулася падчас пераправы войскаў Напалеона праз Бярэзіну ў лістападзе 1812 года.

Акрамя наведвання самой рэканструкцыі бітвы, што адбудзецца пад Барысавам, каля вёскі Студзёнка, удзельнікі экскурсіі наведаюць цікавыя аб'екты ў ваколіцах.

У мястэчку Зембін можна будзе агледзіць касцёл Ушэсця Дзевы Марыі канца XVIII стагоддзя. 

У Барысаве экскурсанты пабачаць перадмостныя ўмацаванні часоў Напалеона, музей з цікавай экспазіцыяй, прысвечанай расійска-французскаму супрацьстаянню на беларускай зямлі, а таксама стары горад з Уваскрасенскім саборам, касцёлам, сінагогай і старадаўняй забудовай.

Даведацца падрабязнасці і запісацца ў вандроўку, каб на свае вочы пабачыць падзеі даўніх часоў, можна па тэлефонах:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930