Знайсці
05.11.2019 / 09:58РусŁacБел

У Балгарыі адкрылі бюст Янкі Купалы ФОТА

rus.bg

Бюст Янкі Купалы ўрачыста адкрылі ў Двары кірыліцы ў балгарскім горадзе Пліска, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Балгарыі.

«Падчас цырымоніі, згодна традыцыі, у Двары кірыліцы пастамент бюста быў пасыпаны зямлёй з радзімы Янкі Купалы. Ад імя беларускай дэлегацыі да помніка былі ўскладзены любімыя кветкі паэта - белыя ружы», - распавялі ў дыпмісіі. На мерапрыемстве гучалі вершы класіка на беларускай і балгарскай мовах.

Аўтарам бюста выступіў беларускі скульптар Уладзімір Слабодчыкаў, які прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця помніка. У ёй таксама прынялі ўдзел пасол Беларусі ў Балгарыі Аляксандр Лукашэвіч, дэлегацыя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры Анатоль Бутэвіч.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930