Знайсці
05.11.2019 / 09:21РусŁacБел

У Мінску п'яны кіроўца спрабаваў уцячы ад ДАІ і здзейсніў ДТЗ

Здарэнне адбылося вечарам 4 лістапада каля 19.30. Супрацоўнікі ДАІ звярнулі ўвагу на аўтамабіль «Фальксваген»: прыкметна «віляючы», ён рухаўся па праспекце Пушкіна з боку вул. Адоеўскага ў напрамку вул. Прытыцкага, паведамляе прэс-служба МУС у сваім тэлеграм-канале.

Інспектары падалі сігнал аб спыненні, уключыўшы пробліскавыя маячкі і гукавую прыладу. Кіроўца патрабаванні праігнараваў.

Падчас руху мужчына неаднаразова выязджаў на паласу сустрэчнага руху. Не справіўшыся з кіраваннем, ён сутыкнуўся з аўтамабілем «Пежо», затым - з «Аўдзі» і «Нісанам», што спыніўся для пропуску пешаходаў аўтамашынай «Нісан».

Кіроўца затрыманы. У выніку медыцынскага агляду ў яго выяўлена 1,92 праміле алкаголю. Праводзіцца праверка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930