Знайсці
05.11.2019 / 09:11РусŁacБел

ЗША пачалі працэс выхаду з Парыжскага пагаднення па клімаце

4 лістапада ЗША накіравалі афіцыйнае апавяшчэньне аб сваім выхадзе з кліматычнага пагадненьня ў Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, у адпаведнасьці з умовамі пагадненьня, паведамляецца на сайце Дзярждэпартамэнту ЗША, піша радыё «Свабода».

Адзначаецца, што выхад ЗША з пагадненьня адбудзецца праз год з моманту дастаўкі апавяшчэньня ААН.

Рашэньне выйсьці з Парыскага пагадненьня па клімаце прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыняў у чэрвені 2017 году «з прычыны несправядлівага эканамічнага цяжару, ускладзенага на амэрыканскіх рабочых, прадпрыемствы і падаткаплатнікаў па абавязацельствах ЗША, заключаных у рамках Пагадненьня».

Эўрапейскія лідэры тады выказалі абурэньне рашэньнем аб выхадзе Штатаў, якія займаюць другое ў сьвеце месца ў забруджаньні навакольнага асяродзьдзя, з Парыскага пагадненьня пра клімат. Паводле навукоўцаў, адмова ЗША выконваць умовы пагадненьня можа паскорыць наступствы глябальнай зьмены клімату.

Пазьней Трамп казаў, што ЗША могуць зноў далучыцца да Парыскага пагадненьня, але яго трэба мяняць. Таксама ЗША абяцалі да 2025 году скараціць выкіды на 26-28% у параўнаньні з узроўнем 2005 году.

Парыскае пагадненьне, якое падпісалі ў 2015 годзе амаль 200 краін, нацэленае на скарачэньне выкідаў, зь якімі зьвязваюць глябальнае пацяпленьне. Пратакол падпісала ў тым ліку Беларусь, аднак у сьнежні 2018 году Аляксандар Лукашэнка перанёс тэрмін прыняцьця мераў па рэалізацыі Парыскага пагадненьня аб клімаце Цяпер дакумэнты павінны быць распрацаваныя да 2022 году.

Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930