Знайсці
05.11.2019 / 08:455РусŁacБел

Стала вядома, чаму расійская ядзерная «Булава» не можа страляць на захад

Міжкантынентальную балістычную ракету (МБР) «Булава» ні разу ад 2005 года не запускалі з усходу на захад па некалькіх прычынах, паведамляе газета «Ведомости».

Блізкія да галоўнага штабу ВМФ РФ крыніцы патлумачылі, што ракеты запускаюць з Белага або Баранцавага мора на Камчатку дзеля зручнасці. Атамныя падлодкі стратэгічнага прызначэння праекта 955А «Барэй-А», з якіх ажыццяўляецца запуск «Булавы», будуюцца ў Архангельскай вобласці на заводзе «Севмаш», таму выпрабаванні зручней праводзіць каля завода-вытворцы, каб пры неабходнасці адправіць субмарыну ў док для ліквідацыі недахопаў.

Акрамя гэтага трэба мадэрнізаваць палігон Чыжа ў Архангельскай вобласці, па якім будзе страляць «Булава» ў выпадку запуску з усходу. Гэта дазволіць максімальна дакладна фіксаваць прылёт баявых блокаў ракеты.

Таксама крыніцы мяркуюць, што палігон Чыжа знаходзіцца пад больш шчыльным наглядам замежнай выведкі. З-за гэтага на архангельскі палігон запускаюць ракеты старых мадыфікацый.

Пра тое, што «Булава» не можа страляць з усходу на захад, стала вядома 31 кастрычніка. Тады адзначалася, што маюцца на ўвазе толькі тэхнічныя абмежаванні.

МБР Р-30 «Булава-30» распрацавана Маскоўскім інстытутам цеплатэхнікі для ўзбраення ракетаносцаў праекта 955 «Барэй». Выпрабаванні зброі пачаліся ў 2004 годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера