Знайсці
05.11.2019 / 08:18РусŁacБел

Навукоўцы: рак скуры можа развівацца з клетак, адказных за колер валасоў

Навукоўцы Нью-Ёркскага ўніверсітэта (ЗША) вызначылі новы механізм узнікнення агрэсіўнага рака скуры. Пухліны могуць пачаць расці з ствалавых клетак, якія знаходзяцца ў валасяных фалікулах і вызначаюць колер валасоў. Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе на MedicalXpress.

Даследнікі выявілі, што анкагенныя пігментныя клеткі мігруюць з фалікулаў да знешняга слою скуры, дзе пачынае развівацца меланома. Злаякасныя клеткі пачынаюць множыцца ў эпідэрмісе, пасля чаго пранікаюць у глыбейшыя слаі скуры. Гэтыя клеткі губляюць маркеры фалікулярнага паходжання і набываюць характарыстыкі клетак іншых скурных тканак.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера