Знайсці
05.11.2019 / 07:524РусŁacБел

Апытанне: больш за палову амерыканцаў падтрымліваюць імпічмент Трампа

Больш за палову жыхароў ЗША выказалі падтрымку пачатку працэдуры імпічменту амерыканскага лідара Дональда Трампа. Пра гэта сведчыць апытанне грамадскай думкі, праведзены па замове WSJ і NBC, піша ria.ru.

Высветлілася, што 55 працэнтаў рэспандэнтаў згодныя з ініцыятывай Дэмакратычнай партыі. З іх 24% апытаных лічаць, што падстаў для працэдуры дастаткова.

Прыкладна траціна ўдзельнікаў апытання выступілі супраць ідэі ініцыяваць імпічмент прэзідэнта ЗША. Яны лічаць, што Трамп павінен выконваць абавязкі да сканчэння тэрміну паўнамоцтваў.

Адзначаецца, што рэйтынг ухвалы работы Трампа складае 43% і застаецца нязменным.

Раней дэмакраты пачалі працэдуру імпічменту. Яны абвінавацілі Трампа ў тым, што ён ціснуў на ўкраінскага калегу Уладзіміра Зяленскага, дамагаючыся ва ўласных палітычных мэтах расследавання супраць экс-віцэ-прэзідэнта Джо Байдэна і яго сям'і.

Трамп апублікаваў расшыфроўку размовы, з якой вынікае, што ён сапраўды прасіў Зяленскага «вывучыць» справу Байдэна. Пры гэтым прэзідэнт ЗША заявіў, што не зрабіў нічога супрацьзаконнага і толькі выконваў свой абавязак па барацьбе з карупцыяй.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930