Знайсці
05.11.2019 / 07:117РусŁacБел

Украіна гатовая спыніць транзіт расійскага газу

Па словах міністра Аляксея Оржаля, у сховішчах краіны знаходзіцца «рэкордная колькасць газу», таму Кіеў гатовы да спынення транзіту з Расіяй. Але падпісанне новай дамовы, па яго словах, застаецца прыярытэтам, піша rbc.ru.

Кіеў гатовы спыніць транзіт расійскага газу, бо ў яго падземных сховішчах «рэкордная колькасць» запасаў. Пра гэта ў эфіры праграмы «Свабода слова» на тэлеканале ICTV заявіў кіраўнік украінскага Мінэнерга Аляксей Оржаль.

Паводле яго слоў, ва ўкраінскіх сховішчах знаходзіцца 21,7 млрд куб. м. Оржаль адзначыў, што Украіна ні ў якім разе не выключае падпісання дамовы на транзіт газу з Расеяй, бо атрыманне за яго сродкаў з'яўляецца прыярытэтам для краіны.

Міністр распавёў, што Кіеў актыўна працуе з партнёрамі з Еўропы, каб падпісаць дамову з «Газпромам» па новых еўрапейскіх правілах. Паводле яго слоў, згодна з гэтым прынцыпам, Украіну «нельга шантажаваць». Ён дадаў, што калі Кіеў забяспечвае бесперабойны транзіт газу ў Еўропу, то павінна быць канкурэнцыя і зніжэнне цаны для еўрапейскіх спажыўцоў. 

У пачатку ліпеня кіраўнік «Нафтагаза» Андрэй Кобалеў заяўляў, што ва Украіне з'явіцца рызыка тэхнагеннай катастрофы, калі ў яе сховішчах не будзе 20 млрд куб. м. газу. Па словах кіраўніка кампаніі, яны дазволілі б Украіне прайсці ацяпляльны сезон нават пры спыненні Расеяй транзіту газу з пачатку 2020 года. Летам ва ўкраінскіх сховішчах знаходзіліся 13,8 куб. м газу.

Дамова аб транзіце газу паміж Кіевам і Масквой заканчваецца ў канцы 2019 года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930