Даслаць навіну
Знайсці
04.11.2019 / 16:59 12

Дэпутатка Макарына-Кібак на дэбатах: Публікаваць дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў неабавязкова ВІДЭА

Дэпутатка Людміла Макарына-Кібак лічыць, што публікаваць дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў неабавязкова.

Павялічыць выяву

Пра гэта яна заявіла на перадвыбарчых дэбатах па Грушаўскай акрузе №98, адказваючы на пытанні сваёй канкурэнткі Аланы Гебрэмарыям.

Алана Гебрэмарыям: Ці бываеце вы нязгодная з прэзідэнтам?

Людміла Макарына-Кібак: Напрыклад, учора ён праводзіў нараду і я згодная з ім па ўсіх пунктах. Я ўдзячная, што ён у чарговы раз звярнуў на гэта ўвагу.

Алана Гебрэмарыям: Пытанне было, ці бываеце вы НЕ згодны.

Людміла Макарына-Кібак: Я згодная. У асноўным — так.

Алана Гебрэмарыям: Як вы ставіцеся да публікацый дэкларацый чыноўнікаў?

Людміла Макарына-Кібак: Я лічу, што гэта правільна, што мы запаўняем дэкларацыі. Мы іх здаем, і неабавязкова іх публікаваць. Тады трэба публікаваць дэкларацыі ўсіх. [Насамрэч дэпутаты не з'яўляюцца чыноўнікамі, першыя — прадстаўнікі заканадаўчай улады, другія — выканаўчай — «НН»]

Алана Гебрэмарыям: То бок народ не павінны ведаць, колькі зарабляюць людзі, якія працуюць для іх.

Людміла Макарына-Кібак: Вы лічыце, што ў нас вельмі высокі заробак, што вас так хвалюе гэтае пытанне? Я так не лічу…

Алана Гебрэмарыям: Я лічу, што гэта павінна быць адкрытым. Як ва ўсіх еўрапейскіх краінах.

Людміла Макарына-Кібак: Усе пра гэта ведаюць.

***

Людміла Макарына-Кібак — адна з найлепшых оталарынголагаў краіны. Перад тым, як у 2016 годзе трапіць у парламент, працавала дырэктарам РНПЦ оталарынгалогіі. Працягвае медыцынскую практыку. Сярэдні штомесячны даход за мінулы год — 5017 рублёў.

Алана Гебрэмарыям — выпускніца стаматалагічнага факультэта Медыцынскага ўніверсітэта. Даходаў не мае, знаходзіцца на ўтрыманні бацькоў.

Чытайце: «Расісцкія абразы мяне не кранаюць». Афрабеларуска, якая ідзе ў дэпутаты, — пра палітыку, моладзь і беларускую мову

Апроч іх, у дэбатах прымалі ўдзел прадстаўнік ЛДПБ, а таксама вылучэнец ад Партыі працы і справядлівасці Андрэй Голасаў — той самы, што запомніўся сваім тэлевыступам.

Кандыдат расказаў у тэлезвароце, чаму прыйшоў на БТ не ў касцюме. Адказ вас здзівіць ВІДЭА

Яшчэ двое кандыдатаў, сярод якіх прадстаўніца БХД Таццяна Усіновіч, не палічылі патрэбным прыйсці на дэбаты.

NN.by

0
Элтон Макс / адказаць
05.11.2019 / 00:12
Страна абсурда. Может еще найдутся те, кто пойдет на эти т.н выборы голосовать за этих бесформенных амеб?
0
Трактарыст-максімаліст / адказаць
05.11.2019 / 11:47
Ladzimir,
Мы ж ведаем, што працаваць ты там не будзеш, а сядзець і падымаць лапку ўгору, на гэта можна зрабіць і робатаў, якім не трэба нір есці ні плаціць грошы.
Закупляць і абслоўговаць столькі робатаў таксама не танна. А вось пасадзіць у дэптацкія крэслы дрэсіраваных малпаў, вось гэта будзе вялікая эканомія бюджетных сродкаў. Надрэсіраваць можна з-а тыдзень. Загараецца лямпачка з надпісам ЗА, малпа цісне на кнопку і выязжае шуфлядка з бананам. Ўсе указы, законы, дыкрэты будуць прымацца аднагалосна - 110 "дэпутатаў" ЗА. І заробак, і пенсіі малпам ў памеры 2 тысяч рублёў плаціць ня трэба. Гэта ж колькі народных грошай с'эканомім?
0
HENRIK KWINTA / адказаць
05.11.2019 / 22:05
И выбераць не абавязкова-без нас выберуць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30