Знайсці
05.11.2019 / 14:0911РусŁacБел

Мінскі хлебазавод пачаў кансерваваць батоны спіртам. Навошта?

На паліцах магазінаў з’явіўся батон вытворчасці «Хлебазавода №4» у цэлафанавай упакоўцы, на якім пазначана «кансервавана спіртам».

«Наша Ніва» даведалася, ці можна ўжываць такі батон кіроўцам, дзецям і цяжарным.

«Унутр пад упаковачную плёнку мы ўпырскваем пэўную дозу спірту. Спірт выкарыстоўваем люкс, этылавы, самы чысты. Пад плёнкай пасля гэтага ствараецца пэўная мікрафлора, у якой не развіваецца цвіль. Дзякуючы гэтай тэхналогіі нам удалося павялічыць тэрмін захоўвання батонаў да 14 сутак замест звычайных 4-5. Прычым батон захоўваецца свежым без ніякіх кансервантаў, без так званых Е. На ўпакоўцы батона прапісаныя правілы, як батон ужываць.

Каб спірт выпарыўся, мы рэкамендуем ускрыць упакоўку і крыху пачакаць або падагрэць батон. Вядома, што спірт — рэчыва лятучае, таму хутка выпараецца. Батоны можна ўжываць і дзецям, і кіроўцам», — расказала начальніца вытворча-тэхналагічнай лабараторыі хлебазавода Вера Трубчык.

НТ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930