Даслаць навіну
Знайсці
04.11.2019 / 14:53 11

У Тайвані беларус спрабаваў забрацца на шасі самалёта, каб праляцець больш за 2000 кіламетраў

Павялічыць выяву

taipeitimes.com

У Тайвані беларус паспрабаваў забрацца на шасі самалёта, каб праляцець больш за 2000 кіламетраў, паведамляе Tut.by са спасылкай на taipeitimes.com. Так мужчына планаваў дабрацца да вострава Палау, што знаходзіцца ў Ціхім акіяне. За 40 гадоў існавання аэрапорта такая сітуацыя тут здарылася ўпершыню.

Інцыдэнт адбыўся ў міжнародным аэрапорце Тайвань-Таоюань. Днём адзін з пілотаў заўважыў старонняга ў забароненай зоне. Дзіўны «пасажыр» бег да рэйса авіякампаніі China Airlines, які ў чаканні ўзлёту знаходзіўся на ўзлётна-пасадачнай паласе. Аказалася, мужчына спрабаваў забрацца на шасі самалёта. Аднак ахова аэрапорта змяніла яго планы і перадала яго паліцыі.

З сабой у беларуса знайшлі святлоадбівальную камізэльку, газавую гарэлку, некалькі запальніц, а таксама «незразумелы малюнак».

Гаварыць ён адмовіўся. Каб сабраць пра затрыманага хоць нейкую інфармацыю, паліцыянты ўзялі ў яго адбіткі пальцаў і адсканавалі сятчатку. Аднак у базе прыбылых у Тайвань інфармацыі пра яго не аказалася. Паліцыя не выключае, што ён заехаў у краіну нелегальна.

Павялічыць выяву

taipeitimes.com

Дарэчы, вылецець у Палау на запланаваным на 13.35 рэйсе не змог не толькі беларус, але і яшчэ 149 пасажыраў. Час вылету перанеслі на 16.20.

NN.by

0
Козік / адказаць
05.11.2019 / 00:26
Прапаў бы бясследна.  Звычайна шасі перад пасадкай самалет выпускае загадзя.  І вось калі труп выпаў бы над акіянам...
0
Пануры / адказаць
05.11.2019 / 09:28
Учора была iнфа, што беларус на скейтбордзе да Грузii даехау, дзiсяй, што другi надумау на шасi да акеяна патрапiць... Калi першым можна ганарыцца, то другi, цiкава, на што разлiчвау? За бортам -55 па цэльсiю. Хаця наш народ трывалы.......
0
Максим Дизайнер / адказаць
05.11.2019 / 11:44
Очередной нищеброд путешественник, "я вне системы". Последователь автостопщиков и прочего сброда. За талончик в троллейбусе заплатить не могут. Подымают вой на контролеров в комментариях. А тут целый самолет.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30