Даслаць навіну
Знайсці
04.11.2019 / 11:58 2

У Тайландзе знайшлі цела патанулага беларуса

Павялічыць выяву

thephuketnews.com

Раніцай 2 лістапада ў Тайландзе пошукавая каманда знайшла цела мужчыны. Па некаторых дадзеных, гэта зніклы напярэдадні падчас плавання 31-гадовы беларус, паведамляе мясцовае выданне The Phuket News, піша Tut.by.

31-гадовы беларус Максім Шч. прыехаў у Тайланд разам з сяброўкай. У адзін з першых дзён адпачынку, 30 кастрычніка, яны адправіліся на пляж Nai Thon.

Пакуль дзяўчына адпачывала на беразе, хлопец доўга купаўся — да самага змяркання. Каля 19.30 сяброўка заўважыла, што яго нідзе няма, і падняла трывогу. Вядома, што зона, дзе адпачывала пара, не патрулюецца ратавальнікамі.

Была пачата пошукавая аперацыя, у ёй удзельнічалі мясцовыя ратавальнікі, валанцёры і афіцэры з Нацыянальнага парку Сірынат. Акрамя таго, каралеўскі флот Тайланда даў верталёт для праверкі мора з паветра.

Раніцай 2 лістапада ля берага знайшлі цела мужчыны. З вялікай доляй імавернасці гэта і ёсць зніклы беларус, пішуць мясцовыя СМІ: узрост і адзенне супадаюць. Цела загінулага дастаўлена ў бальніцу для апазнання і далейшых працэдур.

Тым часам на інданезійскім востраве Балі спынены актыўны пошук зніклага 34-гадовага беларуса. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне balicitizen са спасылкай на кіраўніка Нацыянальнага агенцтва пошуку і выратавання Basarnas Ады Пурнома.

Нагадаем, праграміст Сяргей Барбушын знік 27 кастрычніка ў раёне 130-метровай скалы Tanjung Mebulu. Побач знайшлі арандаваную ім машыну і тэлефон унутры. Сам мужчына, па заяве відавочцаў, сарваўся ў ваду. Усе гэтыя дні дзясяткі чалавек з паветра, зямлі і вады шукалі цела беларуса — але беспаспяхова. Мясцовыя службы лічаць, што з вялікай доляй верагоднасці мужчына загінуў.

NN.by

5
Мiця Выкручанскi / адказаць
04.11.2019 / 14:35
...что осталось от тела ?...
0
mikola ramanau / адказаць
07.11.2019 / 14:37
Na Belarusi stolki cudounyh Mjascin ! Ne ! Nekaryh cjagne u roznyja *Tailandy*...Egipet...! Nicoga TAM cikavaga NIMA!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30