Знайсці
04.11.2019 / 07:3319РусŁacБел

Украіна сцвярджае, што распрацавала ракету, якую немагчыма збіць

Украінскія распрацоўшчыкі канструктарскага бюро «Паўднёвае» прэзентавалі звышгукавую супрацькарабельную ракету «Маланка» ( «Блискавка»), прызначаную для «абароны ад Расіі». Аб гэтым паведамляецца на ютуб-канале Агляд TV.

Канструктары паказалі ракету на выставе «Зброя і бяспека - 2019». Яны распавялі, што хуткасць «Маланкі» дасягае 2000-2500 кіламетраў у гадзіну. Ракетамі плануюць абсталяваць самалёты Су-27 і Су24М, якія стаяць на ўзбраенні ВПС Украіны.

У закадравых каментарах прыводзяцца словы ваеннага эксперта Алега Жданава. Ён лічыць, што сродкаў супрацьстаяння «Маланцы» ў свеце практычна няма.

Жданаў адзначыў, што ракета можа прымяняцца Украінай для процідзеяння чарнаморскаму флоту Расіі ў Чорным моры, а таксама расійскай флатыліі ў Азоўскім моры.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930