Знайсці
03.11.2019 / 23:526РусŁacБел

Качанава: Пакаранне за наркотыкі павінна быць справядлівым і сувымерным

Пакаранне за наркагандаль павінна быць справядлівым, каб яно ўлічвала кожную індывідуальную сітуацыю. Такое меркаванне выказала кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава ў эфіры БТ-1.

«Жанчыны з руху «Маці 328», з якімі я сустракалася, ведаюць, што іх дзеці здзейснілі злачынства і вінаватыя, яны разумеюць, што дзеці павінны быць пакараныя. Але пакаранне павінна быць сувымерным і адэкватным злачынству. Бо галоўнае ў палітыцы нашай краіны і у палітыцы прэзідэнта — гэта справядлівасць», — лічыць Наталля Качанава.

Таксама яна пагадзілася з тым, што ў некаторых сітуацыях можна індывідуальна падысці да пакарання. «Што тычыцца моладзі (непаўналетніх хлопцаў, якія па волі лёсу былі ўцягнутыя ў злачынства), то тут трэба індывідуальна падыходзіць. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу разабрацца дэталёва па ўсіх пытаннях і ў самыя кароткія тэрміны ўнесці прапановы на разгляд прэзідэнта», — патлумачыла яна.

У той жа час павінна весціся прафілактычная праца ў гэтым кірунку, прычым комплексна і з боку адразу некалькіх ведамстваў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930