Даслаць навіну
Знайсці
03.11.2019 / 21:41 4

БАТЭ сенсацыйна прайграў дома «Іслачы»: адставанне ад Брэста — сем балаў

Павялічыць выяву

Павел Няхайчык («Дынама» Брэст) паказвае суддзі 100%-ны пенальці ў матчы, фота Tut.by

Нядзеля падарыла два цікавыя матчы ў чэмпіянаце краіны па футболе. Спачатку лідар чэмпіянату брэсцкае «Дынама» гуляла дома з «Шахцёрам». 

У гэтым матчы было ўсё. Пры ліку 1:1 арбітр не ўгледзеў пенальці ў штрафной плошчы «Шахцёра» (абаронца відавочна згуляў рукой).

У беларускім чэмпіянаце краіны сістэмы відэапаўтораў няма. Гульцы Брэста спрабавалі паказаць руку салігорцаў на мабільным. Але суддзя быў непахісны. Потым ён жа адмяніў 95%-ны гол берасцейцаў пры даволі сумнеўным афсайдзе. Матч так і скончыўся — 1:1.

Здавалася, БАТЭ, што пачынаў свой матч з «Іслаччу» пасля сканчэння гульні ў Брэсце, меўся скарыстацца момантам і выйграваць, каб скараціць адставанне ад Брэста. А барысаўскі клуб узяў і саступіў 2:4, выйграючы 2:1.

Такім чынам адставанне БАТЭ ад Брэста складае сем балаў за тры туры да фінішу.

Дынама Брэст — 68, БАТЭ — 61, Шахцёр — 59, Дынама Мінск —47, Іслач — 45, Тарпеда-БелАЗ — 45, Гарадзея — 43

10 лістапада Брэст гуляе ў гасцях з «Іслаччу», а БАТЭ з «Віцебскам», «Шахцёр» гуляе дома са «Славіяй»

Каб стаць чэмпіёнам брэсцкаму «Дынама» дастаткова ў трох матчах набраць тры ачкі. БАТЭ нязменна станавіўся чэмпіёнам краіны з 2006 года.

NN.by

2
Жвір / адказаць
04.11.2019 / 11:37
Так бявае, адна каманда мае значную гульнявую перавагу, але прайграе. Гульня была прыгожая, футбол якасьці топавых еўрапейскіх чэмпіянатаў. 
4
Жвір / адказаць
04.11.2019 / 13:51
У Брэсьце Шахцёр меў болей шанцаў перамагчы, чым Дынама. Не паказала Дынама чэмпіёнскай гульні. Аднак не заваяваць чэмпіёнства Брэст ужо ня зможа, як бы не намагаўся. :)
1
Зорка* / адказаць
04.11.2019 / 21:38
Красавичики,скоро пересчеголяют батэ
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30