Даслаць навіну
Знайсці
02.11.2019 / 19:57 9

Ігар Барысаў прапанаваў правесці ў парламенце Дзень адкрытых дзвярэй, але яго ідэя не спадабалася дэпутатам

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігар Барысаў прапанаваў правесці ў Палаце прадстаўнікоў Дзень адкрытых дзвярэй. Пра гэта ён паведаміў «Нашай Ніве» і прадэманстраваў сваю перапіску.

«Дзень адкрытых дзвярэй патрэбен для большага разумення таго, што ўяўляе сабой сучасны беларускі парламент, як адбываецца яго праца і ўзаемадзеянне з іншымі дзяржаўнымі органамі, як працуюць парламенцкія камісіі, фарміруюцца палітычныя фракцыі, распрацоўваюцца, абмяркоўваюцца і прымаюцца законы, які графік у дэпутатаў, як адбываецца праца на іх выбарчых акругах, якія кошты ў сталовай і які рамонт у дэпутацкіх кабінетах, — напісаў ён у сваім звароце, —

Мне давялося некалькі разоў бываць у парламентах Літвы, Нарвегіі і Швецыі, аднак далей хола беларускага парламента патрапіць не атрымалася.

Большая адкрытасць парламента будзе станоўча ацэнена не толькі патэнцыйнымі кандыдатамі ў дэпутаты, аднак журналістамі і прадстаўнікамі міжнароднай супольнасці».

Аднак у Палаце прадстаўнікоў ідэю не ацанілі.

«Указаная Вамі форма дзейнасці заканадаўствам не прадугледжана», — адказаў апазіцыянеру старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве Леанід Цупрык.

Ён запэўніў, што дэпутаты і так праводзяць інфармацыйныя сустрэчы з арганізаванымі групамі навучэнцаў, студэнтаў і працоўнымі калектывамі.

NN.by

0
Ladzimir / адказаць
04.11.2019 / 18:34
Вы што, не бачылі ніколі сонных , заплыўшых жырком твараў? лыпаючых з прасоння тупаватымі вочкамі? Хочацца схадзіць і паглядзець? 
 Не атрымаецца- вам не дазволяць!
Дэпутат - гэта святое!  Ен і днем і ноччу стаіць на быявым пасту, абараняючы наш з вамі і пакой і дабрабыт!!! 
А тупаватыя вочкі - гэта ад сну, а сон-ад ператамлення!!!
0
HENRIK KWINTA / адказаць
04.11.2019 / 19:46
"Избранники"народа нехочуць пакзваць сваё карыта-таму у гэтым сэнсе у их усё шыта-крыта. 
1
меркаванне / адказаць
04.11.2019 / 23:41
счётчик Гейгера, а што сам не пралез ва ўчастковую камісію, каб выкрыць весь абман? Ты ж усё ведаеш- што і як?  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30