Знайсці
03.11.2019 / 12:324РусŁacБел

Чаму грыбы карысныя: тлумачаць навукоўцы

Грыбы — адзін са звыклых элементаў рацыёну людзей па ўсім свеце. З канца 1970-х спажыванне гэтага прадукту ў свеце павялічылася ў 30 разоў. Па падліках 2017 года, у сярэднім мы спажываем амаль 5 кілаграмаў грыбоў штогод, піша Medium.

Адна з прычын гэтага — яны вельмі карысныя для здароўя.

Напрыклад, у Каралеўскім батанічным садзе кажуць: грыбы і цвіль выкарыстоўваюцца ў медыцыне ўжо больш за 6000 гадоў.

Дырэктар па прафілактычнай і альтэрнатыўнай медыцыне Мічыганскага ўніверсітэта Марк Мояд распавядае, чаму грыбы варта есці і чым яны могуць быць карысныя нашаму арганізму.

Грыбы маюць мала калорый, але шмат пажыўных рэчываў.

У іх ёсць калій, селен, вітамін В12.

Грыбы — адны з нямногіх прыродных крыніц вітаміну D, і яны змяшчаюць тып растваральнай клятчаткі, якая называецца бэта-глюкан, якая карысна для сэрца.

Грыбы змяшчаюць глутацыён, антыаксідантную малекулу, практычна ў кожнай клетцы нашага цела.

Яшчэ адзін магутны антыаксідант, які змяшчаюць грыбы — эргаціанэін.

Навукоўцы лічаць, што эргаціанэін можа заблакаваць пашкоджанні клетак.

Існуюць вітаміны і біялагічныя дабаўкі, якія здольныя папоўніць недахоп гэтых рэчываў у арганізме чалавека. Але іх дзеянне недастаткова вывучана для таго, каб гаварыць аб патэнцыйнай карысці.

Дастаткова будзе ўжываць 100 грамаў грыбоў штодзень.

Гатаваць іх можна і нават трэба так, як вам будзе смачна. Ад тэрмічнай апрацоўкі карысць грыбоў не знікае.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930