Знайсці
02.11.2019 / 15:5223РусŁacБел

Міліцыя праводзіць акцыю «сфатаграфуй суседа з цыгарэтай і атрымай узнагароду»? Не, фэйк

Па беларускім інтэрнэце гуляе здымак, нібыта зроблены ў адным з пад'ездаў.

Паводле аб'явы, міліцыя праводзіць акцыю «сфатаграфуй суседа з цыгарэтай і атрымай узнагароду». За дасланы здымак нібыта прапануецца 25,5 рубля.

У прынцыпе, такая ініцыятыва была б выгадная для бюджэту, калі штрафаваць кожнага курыльшчыка на 102 рублі.

Тым не менш прэс-сакратарка Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава запэўніла карэспандэнта «Нашай Нівы», што гэтая гісторыя — фэйк. Міліцыя не праводзіць падобных акцый.

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930