Знайсці
02.11.2019 / 12:2812РусŁacБел

У мінскім аэрапорце завярнулі самалёт у Пецярбург праз словы 80-гадовага пасажыра аб бомбе на борце

У аэрапорце Мінска 1 лістапада здарылася надзвычайная сітуацыя: пры вылеце рэйса «Белавія» B2 959 у Пецярбург 80-гадовы пасажыр паведаміў сцюардэсе, што на борце нібыта знаходзіцца бомба. 

фота Jetphotos.com

Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў журналіст Арцём Гарбацэвіч. 

«Наша Ніва» знайшла пасажырку гэтага рэйса, яна расказала дэталі.

«Мы селі ў самалёт і ўжо пачалі разгон, як раптам самалёт пачаў тармазіць і разварочвацца. Калі спыніліся, з канца салона вывелі нейкага састарэлага чалавека. Я сядзела наперадзе, ззаду ўжо пачалі шаптацца аб нейкім тэрарысце, пачалася паніка. Потым усім загадалі пакінуць борт «у мэтах бяспекі», на выхадзе ўжо была міліцыя, сабакі. Нас высадзілі і павялі ўсіх зноў на дагляд. Некалькі чалавек адмовіліся ад палёту, але іх вярнула міліцыя, каб таксама даглядзець. Па выніку мы вылецелі ў раёне 22 гадзін замест меркаванага вылету ў 19:10», — расказала пасажырка. 

Працяг: На 80-гадовага лжэмінёра завялі крымінальную справу

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера