Знайсці
02.11.2019 / 11:3611РусŁacБел

Праз мяжу спрабавалі правезці рарытэтную кнігу пра інтымнае жыццё Кацярыны ІІ

Мытнікі не дазволілі 50-гадовай грамадзянцы Украіны вывезці з Беларусі рарытэтныя вырабы, якія маюць культурную каштоўнасць. Пра гэта паведамляе сайт Гомельскай мытні.

Украінка ехала цягніком Санкт-Пецярбург — Кіеў. Яна сказала, што не мае нічога такога, што варта было б дэклараваць.

Аднак у яе асабістых рэчах знайшлі «Новы медыцынскі каляндар» 1892 года выдання, кнігу «Кацярына II: яе паходжанне, інтымнае жыццё і палітыка» 1895 года выдання, а таксама чатыры срэбныя лыжкі.

Экспертыза паказала, што рэчы маюць культурную каштоўнасць. 

Пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 1 арт. 14.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930