Знайсці
02.11.2019 / 09:4042РусŁacБел

Савіных: Ганьба для грамадства, што бессаромная, ашалелае цкаванне беларускага парламента дасягнула вынікаў

Былы пасол Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных сёлета балатуецца кандыдатам у Палату прадстаўнікоў. 

Андрэй Савіных. Фота Дар'і Буракінай, Tut.by

Дыпламат быў па-за межамі Беларусі з 2013 года і цяпер, вярнуўшыся, абураецца, што грамадства не верыць у сумленнасць парламенцкіх выбараў.

Чытайце. 110 дэпутатаў, якія трапяць у парламент, — праверце спіс пасля выбараў

Пра гэта Савіных пастаянна піша ў сваім фэйсбуку.

«Ганьба для грамадства, што гэтая бессаромная, ашалелае цкаванне беларускага парламента дасягнула вынікаў. Я рэальна разглядаю гэтыя дзеянні як атаку на беларускі суверэнітэт», — наракае кандыдат.

Савіных радуецца, што на сустрэчу з ім у гімназію №56 Мінска ўвечары ў пятніцу добраахвотна прыйшлі больш за 120 чалавек. «Для іх парламент не фікцыя, а важны заканадаўчы орган», — падкрэслівае дыпламат.

Больш за тое, навучэнцы Мінскага дзяржаўнага механіка-тэхналагічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа пасля сустрэчы з Савіных даслалі яму свае творчыя працы.

«Трэба дэлегаваць паўнамоцтвы ўніз»: пасол Савіных пра ўладу, беларусаў у ІД, мову і амбітныя праекты на Дняпры

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930